Па заяве беларускага праваабаронцы Кісляка ў Грузіі заведзена крымінальная справа праз бойку жадаючых падацца на прытулак
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 18 кастрычніка 2025 года ў 11:13

17 кастрычніка, Позірк. У чарзе на падачу заяваў на прытулак у Дэпартамент міграцыі МУС Грузіі нярэдка бываюць бойкі праз невялікую колькасць талонаў на прыём. Па факце двух боек беларускі праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў Тбілісі, падаў заявы на ўзбуджэнне крымінальных справаў.
“6 кастрычніка каля дэпартамента адбылася бойка. Біліся тыя, хто хацеў туды трапіць. Паколькі гэта ўжо было не першы раз, я выклікаў паліцыю. Патрульная паліцыя ўсіх удзельнікаў бойкі даставіла ў аддзел крымінальнай паліцыі, і там ўзбудзілі справу паводле артыкула 126 Крымінальнага кодэкса Грузіі (гвалт)”, — распавёў “Позірку” Кісляк.
Адпаведна пастанове суда з яго тэлефона спампавалі відэазапіс, зроблены на месцы падзеяў. “У бойцы пацярпеў грамадзянін Украіны, яго пабілі і падрапалі”, — адзначыў суразмоўца.
Праваабаронца падаў заяву на ўзбуджэнне крымінальнай справы па факце яшчэ адной бойкі.
Паводле яго слоў, гэта адбываецца на фоне таго, што людзі, якія хочуць зарэгістравацца як наведвальнікі, не могуць гэтага зрабіць. “У сярэднім за мінулы тыдзень было два талончыкі на дзень, раней — пяць. То бок назапасілася вельмі шмат жадаючых. Магчыма, дэпартамент міграцыі свядома абмяжоўваў колькасць людзей, што і прывяло да боек”, — сказаў Кісляк.
Ён лічыць, што МУС і асобна паліцыя павінны стварыць бяспечнае асяроддзе для тых, хто падаецца на прытулак. Праваабаронца нагадаў, што колькасць талонаў скарацілася перад увядзеннем новага закона, які пастрожвае правілы для ахвотных звярнуцца па міжнародную абарону. Пасля пачатку дзеяння дакумента з 1 кастрычніка сістэма не працавала некалькі дзён. Цяпер рэгіструюць ад чатырох да шасці чалавек у дзень. Кісляк спадзяецца, што да канца кастрычніка сітуацыя нармалізуецца.
“Мы маніторым сітуацыю ў дэпартаменце, фіксуем у тым ліку факты гвалту, паведамляем пра гэта паліцыі. Таму што іншы раз ахова не рэагуе. Для нас гэта непрымальна, бо каля дэпартамента ствараецца небяспечная атмасфера”, — адзначыў праваабаронца.
Грузінскія ўлады не задаволілі ніводнага хадайніцтва грамадзян Беларусі на наданне прытулку. Найбольш вядомы кейс у Кісляка, які ў ліпені 2025 года беспаспяхова завяршыў праходжанне ўсіх унутраных працэдур абскарджання адмовы на прытулак. У яго скончыўся тэрмін дзеяння беларускага пашпарта (яго немагчыма замяніць за мяжой пасля дыскрымінацыйнага ўказа Аляксандра Лукашэнкі ад 4 верасня 2023 года). На працягу 30 дзён праваабаронца павінен быў пакінуць краіну, але ў жніўні Камітэт ААН па правах чалавека распачаў вытворчасць на падставе скаргі Кісляка супраць Грузіі і запатрабаваў не высылаць яго ў краіну паходжання.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаМінфін лічыць пагрозай нацыянальнай бяспецы продаж квіткоў пасажырам на сайтах, фізічна размешчаных за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЧатыры банкі абвясцілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць людзей у няволі дрэнна ўплывае на дэмаграфічную сітуацыю, наяўнасць палітвязняў моцна шкодзіць — ЛьвоўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка