Расельгаснагляд прадухіліў незаконны ўвоз з Беларусі буйных партый рыбы і мяса
17 кастрычніка, Позірк. У Смаленскай вобласці на гэтым тыдні была спыненая спроба незаконнага ўвозу з Беларусі 20 тон рыбнай прадукцыі, а ў Бранскай — больш за 2 тоны мяса невядомага паходжання, паведаміла Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Расельгаснагляд).
У абодвух выпадках гаворка ідзе пра аўтамабілі з беларускімі нумарамі пад кіраваннем грамадзян Беларусі.
У першым выпадку спецыялісты Расельгаснагляду ўстанавілі, што на груз адсутнічаюць ветэрынарныя суправаджальныя дакументы, якія пацвярджаюць яго паходжанне, якасць і бяспеку, а прадстаўленая транспартная накладная ўказвала, што перавозка рыбнай прадукцыі ажыццяўлялася паміж прадпрыемствамі Смаленскай вобласці.
У другім выпадку выяўлена перавозка “мяса ў чвэрцях (верагодна ялавічына) у аб’езд афіцыйных ветэрынарных кантрольных пастоў”. У перавозчыка адсутнічалі ветэрынарныя суправаджальныя дакументы, якія пацвярджаюць паходжанне, якасць і бяспеку грузу.
Вядуцца адміністрацыйныя разбіральніцтвы, вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці, паведамілі ў ведамстве.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка

