Вярхоўны суд прызнаў памерлага ў 1997 годзе Вінніцкага вінаватым у генацыдзе
17 кастрычніка, Позірк. Вярхоўны суд 17 кастрычніка прызнаў вінаватым памерлага камандзіра першай роты 118-га батальёна ахоўнай паліцыі Восіпа Вінніцкага, паведамляе Генеральная пракуратура.
Як адзначаецца, Вінніцкі “наўмысна пазбавіў жыцця не менш як 403 чалавек, у тым ліку не менш як 146 дзяцей, у тым ліку цяжарных жанчын, малалетніх, пажылых і грамадзян, што былі ў бездапаможным стане”.
Яму інкрымінавалі арт. 127 Крымінальнага кодэкса (генацыд).
Паводле даных Генпракуратуры, Вінніцкі быў камандзірам першай роты 118-га паліцэйскага батальёна, які падчас акупацыі БССР праводзіў карныя аперацыі на тэрыторыі Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей. Пасля вайны жыў у Канадзе, і да адказнасці яго прыцягнуць не ўдалося, нягледзячы на шматлікія запыты з боку СССР.
Ён памёр у 1997 годзе.
У 2021 годзе быў прыняты закон “Аб генацыдзе беларускага народа” (у красавіку таго ж года была распачатая крымінальная справа па факце генацыду беларускага народа). Пры гэтым пад беларускім народам “для мэт гэтага закона разумеюцца савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і (ці) пасляваенны перыяд” (да 31 снежня 1951 года).
За “адмаўленне генацыду беларускага народа” арт. 130² КК прадугледжвае адказнасць у выглядзе 5 гадоў зняволення, а за паўторнае парушэнне закона — ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
17 ліпеня 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон “Аб змяненні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса”, які дазваляе прыцягваць да адказнасці ў крымінальным парадку памерлых асоб.
18 сакавіка 2024 года Вярхоўны суд прызнаў вінаватым паводле арт. 127 украінца Уладзіміра Катрука, якога абвінавацілі ў спаленні вёскі Хатынь. У сувязі з яго смерцю ў 2015 годзе пакаранне не прызначалася.
30 снежня таго ж года ВС прызнаў вінаватым паводле арт. 127 без прызначэння пакарання карніка Хатыні Канстанціна Смоўскага.
28 сакавіка 2025 года ВС прызнаў памерлага ў Вялікабрытаніі ў 1997 годзе Сямёна Серафімовіча вінаватым паводле арт. 127.
Раней паведамлялася, што Вярхоўны суд 20 кастрычніка пачне разглядаць паводле арт. 127 КК справу кіраўніка падраздзялення дапаможнай паліцыі часоў нацысцкай акупацыі Аляксандра Ярмольчыка (нарадзіўся ў 1915 годзе, памёр у 1984-м). Генеральны пракурор Андрэй Швед накіраваў у ВС справу ваеннага злачынцы 22 жніўня.
Паведамлялася таксама, што да канца 2025 года ў Вярхоўны суд “для разгляду пытання аб падсуднасці” накіруюць “не менш за тры крымінальныя справы ў дачыненні да карнікаў”, а ў 2026 годзе плануецца перадаць у ВС яшчэ каля 10–15 такіх спраў.
Незалежныя гісторыкі і эксперты лічаць, што ўлады выкарыстоўваюць гэтую тэму для дыскрэдытацыі апанентаў. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць змест кнігі “Генацыд беларускага народа”, якая выйшла пад рэдакцыяй Шведа. У ёй сцвярджаецца, што масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года з’яўляюцца спробай дзяржаўнага перавароту з выкарыстаннем нацысцкай ідэалогіі. Акрамя таго, да генацыду фактычна прыраўняны антысавецкі супраціў у першыя пасляваенныя гады.

- Грамадства, ЭканомікаКолькасць людзей у няволі дрэнна ўплывае на дэмаграфічную сітуацыю, наяўнасць палітвязняў моцна шкодзіць — ЛьвоўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваТыднёвая забарона на аборты — непрыдатны інструмент, каб людзі хацелі нараджаць у Беларусі, лічыць псіхолаг ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год аб'ём складскіх запасаў вырас на 36%, за пяць гадоў — больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+