МЗС выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю расійскага прапагандыста на акупаванай тэрыторыі Украіны
17 кастрычніка, Позірк. “Глыбокія спачуванні” ў сувязі з гібеллю карэспандэнта РІА Навіны Івана Зуева выказала 17 кастрычніка Міністэрства замежных спраў.
“Гібель журналіста, які выконваў свой прафесійны абавязак у зоне канфлікту, з’яўляецца трывожным напамінам аб высокіх рызыках, з якімі сутыкаюцца прадстаўнікі СМІ ў зонах канфліктаў“, — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на фэйсбук-старонцы ведамства.
Заяўляецца, што міжнароднае гуманітарнае права “прама ўстанаўлівае, што журналісты, якія асвятляюць падзеі ва ўмовах узброеных сутыкненняў, лічацца грамадзянскімі асобамі і не з’яўляюцца законнай ваеннай цэллю“, “напад на іх з’яўляецца ваенным злачынствам“.
У МЗС сцвярджаюць, што “выпадкі нападаў на прадстаўнікоў СМІ, пазначаных у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, патрабуюць самай рашучай рэакцыі і дзейсных мер з боку міжнародных профільных структур”.
Зуеў загінуў 16 кастрычніка ў выніку ўдару беспілотніка ў акупаванай Расіяй частцы Запарожскай вобласці Украіны. Раненні атрымаў аператар Юрый Вайткевіч, якому МЗС Беларусі пажадаў “хутчэйшага выздараўлення“.
РІА Навіны — адно з найбуйнейшых у РФ прапагандысцкіх навінавых агенцтваў. Знаходзіцца пад санкцыямі ЕС і Канады.
Паводле звестак украінскіх СМІ на чэрвень гэтага года, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну загінула не менш за 125 украінскіх журналістаў і работнікаў медыя. Частка з іх загінула пры выкананні прафесійных абавязкаў, іншыя — у выніку атак Расіі па грамадзянскіх аб’ектах, частка была мабілізаваная ў шэрагі УСУ.
Беларускае МЗС на гібель украінскіх журналістаў не рэагавала.
У 2020 годзе ў Беларусі масава затрымліваліся журналісты, якія працавалі на акцыях пратэсту з неабходнымі апазнавальнымі знакамі. Пасля рэдакцыі большасці незалежных СМІ былі разгромленыя ўладамі і вымушана эмігравалі.
Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, за кратамі цяпер знаходзіцца 29 прадстаўнікоў медыя.

- Грамадства, ЭканомікаКолькасць людзей у няволі дрэнна ўплывае на дэмаграфічную сітуацыю, наяўнасць палітвязняў моцна шкодзіць — ЛьвоўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваТыднёвая забарона на аборты — непрыдатны інструмент, каб людзі хацелі нараджаць у Беларусі, лічыць псіхолаг ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год аб'ём складскіх запасаў вырас на 36%, за пяць гадоў — больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+