Грамадзянін Беларусі спрабаваў увезці з Польшчы незадэклараваныя культурныя каштоўнасці

16 кастрычніка, Позірк. Культурныя каштоўнасці без дэкларацыі былі знойдзеныя сярод асабістых рэчаў грамадзяніна Беларусі, які вяртаўся з Польшчы, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, мужчына накіроўваўся праз “зялёны калідор” пункта пропуску Брэст. Аглядаючы аўтамабіль, мытнік знайшоў карціну, напісаную алеем напрыканцы ХХ стагоддзя, два камінныя гадзіннікі з ліццёвага мармуру і меднага сплаву, а таксама патэфон.
Прадметы накіравалі на экспертызу ў мытную лабараторыю. Адмыслоўцы прыйшлі да высновы, што карціна і гадзіннікі адносяцца да культурных каштоўнасцяў.
Мужчына заявіў, што яму належыць толькі патэфон, а астатнія прадметы яго папрасіў перавезці цераз мяжу незнаёмы чалавек.
Брэсцкая мытня распачала адміністрацыйны працэс паводле ч. 2 арт. 15.1 КаАП (перамяшчэнне тавараў, якія трапляюць пад мытнае дэклараванне, праз мытную мяжу ЕАЭС з утойваннем ад мытнага кантролю, <…> а роўна спроба такога перамяшчэння). Санкцыя — штраф да 30 базавых велічыняў (1.260 рублёў) з магчымай канфіскацыяй тавараў, што незаконна перамяшчаліся.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках верасня прамвытворчасць скарацілася на 0,8% — год таму быў рост на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаШосты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабароту (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 16 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+