ЗША дамовіліся з Лукашэнкам аб вызваленні польскіх грамадзян і супрацоўнікаў “Белсата” — МЗС Польшчы

15 кастрычніка, Позірк. Намеснік спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Украіне Джон Коўл “дамовіўся аб наступных траншах вызвалення палітычных зняволеных” у Беларусі, паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетцы Х намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Басацкі.
Напярэдадні ён сустракаўся з Коўлам у Вашынгтоне, паводле яго слоў, дамоўленасць тычыцца вызвалення “з рук Лукашэнкі” супрацоўнікаў тэлеканала “Белсат“ і польскіх грамадзян.
“Мы спадзяемся на новыя добрыя навіны ў бліжэйшы час“, — адзначыў Басацкі.
14 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях глабальнай міжнароднай абстаноўкі і развіцці беларуска-амерыканскіх адносін заявіў пра гатоўнасць да “вялікай здзелкі“ з ЗША.
“Будзем чакаць іх прапановы глабальныя, вялікай здзелкі, як яны ўмеюць казаць (любяць яны гэтыя вялікія здзелкі). Мы да гэтага гатовыя. Мы гатовыя з імі заключыць вялікую здзелку. На адной шалі вагаў іх пытанні, просьбы і патрабаванні, на іншай шалі вагаў — нашы пытанні і патрабаванні. Вырашаем? Давайце будзем вырашаць. Мы да гэтага гатовыя. Прапановы [прэзідэнта ЗША] Дональда Трампа ў гэтым плане я абсалютна ацэньваю нармальна. Але павінны быць улічаныя і нашы інтарэсы. І ўсё павінна быць сумленна, як калісьці мы з амерыканцамі дамаўляліся“, — сказаў Лукашэнка.
2 лютага 2025 года ў выніку непублічных перамоваў у Мінску намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША Крыстафера Сміта і прадстаўнікоў беларускіх уладаў былі вызваленыя і адпраўленыя ў Літву палітвязні Андрэй Кузнечык (супрацоўнік “Радыё Свабода“), Алена Маўшук, а таксама асуджаны ў рамках палітычна матываванай справы амерыканскі і ўкраінскі грамадзянін Мікалай Шугаеў.
21 чэрвеня ў беларускай сталіцы адбыліся перамовы Лукашэнкі і спецыяльнага прадстаўніка Трампа па Украіне Кіта Келага. Неўзабаве пасля гэтага на волю адпусцілі і дэ-факта выслалі з краіны 14 чалавек, пераважна палітвязняў, у тым ліку відэаблогера Сяргея Ціханоўскага — мужа Святланы Ціханоўскай.
52 зняволеных, у тым ліку 40 палітычных, было вызвалена 11 верасня ў рамках здзелкі паміж адміністрацыяй Трампа і Лукашэнкі. Умовай вызвалення быў выезд вязняў з краіны.
Адзін з вызваленых — апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч — адмовіўся эміграваць у Літву, куды павезлі групу, і вярнуўся на беларускую тэрыторыю.
28 верасня стала вядома, што спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Украіне Джон Коўл не выключае вызвалення ў найбліжэйшай будучыні праваабаронцы, палітвязня, нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага. Гэта вынікае з яго запісаў у сацсетцы Х пад публікацыяй Народнага антыкрызіснага ўпраўлення з віншаваннямі палітвязня з 63-годдзем. “Я займаюся гэтым”, — напісаў Коўл, адказваючы на пытанне аб вызваленні Бяляцкага. Паводле яго слоў, выхад праваабаронцы на свабоду можа адбыцца “вельмі хутка”.
З лістапада 2020 года за кратамі ў Беларусі знаходзіцца журналістка “Белсата“ Кацярына Андрэева (Бахвалава). Яна асуджаная на 8 гадоў і 3 месяцы паводле палітычна матываваных абвінавачванняў. Прызнаная палітзняволенай.
Таксама статус палітвязня мае грамадзянін Польшчы, манах Гжэгаж Гавел. У прапагандысцкім фільме на дзяржТБ (выйшаў 4 верасня) яго абвінавацілі ў зборы сакрэтнай інфармацыі для спецслужбаў сваёй краіны. У тым ліку праз затрыманне Гавела Варшава ў верасні цалкам закрывала мяжу з Беларуссю.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў у абароненым грунце вырашчана на 3,2% гародніны менш, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства