Украіна паведаміць партнёрам аб планах РФ па “далейшай ваеннай эксплуатацыі тэрыторыі Беларусі” — Зяленскі

15 кастрычніка, Позірк. Пра “расійскі план далейшай ваеннай эксплуатацыі тэрыторыі Беларусі” далажыў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму кіраўнік Службы замежнай выведкі краіны Алег Івашчанка.
Як паведаміў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік украінскай дзяржавы, “на гэтым этапе” Кіеў не будзе рабіць “інфармацыю [пра гэта] публічнай”.
“Папярэдзім партнёраў, якім гэта можа пагражаць”, — адзначыў Зяленскі.
Напярэдадні на нарадзе ў Мінску па пытаннях глабальнай міжнароднай абстаноўкі і развіцці беларуска-амерыканскіх адносін Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць да “вялікай здзелкі” з ЗША. Ён таксама гаварыў пра Украіну. У прыватнасці, сказаў, што Беларусь з’яўляецца “найбліжэйшым саюзнікам Расіі ў пытанні вырашэння ўкраінскага крызісу”. “Калі амерыканцы хочуць урэгуляваць канфлікт ва Украіне і бачаць там нейкую невялікую нашу ролю, мы гатовыя ў гэтым удзельнічаць”, — адзначыў Лукашэнка.
Палітык заявіў, што Україна “павінна існаваць як суверэнная незалежная дзяржава”. “Мы за тое, каб вайна была спыненая цяпер, у адваротным выпадку знікне гэта незалежная суверэнная дзяржава. Тым больш што некаторыя (ведаеце, хто) ужо пазіраюць на заходнія вобласці Украіны”, — дадаў ён, не канкрэтызаваўшы свой намёк.
Апошнім часам Лукашэнка рэгулярна заклікае Зяленскага прыняць расійскія ўмовы спынення вайны, абвінавачваючы прэзідэнта Украіны ў нежаданні ісці на перамовы з Уладзімірам Пуціным. Пры гэтым Зяленскі неаднаразова казаў пра гатоўнасць да сустрэчы з прэзідэнтам РФ.
На адзін з такіх заклікаў прэзідэнт Украіны адрэагаваў, заявіўшы, што Лукашэнка “жыве ў сваім свеце”.
Раней паведамлялася, што ў Беларусі ў кастрычніку праходзіць праверка боегатоўнасці Узброеных сіл. Паводле слоў дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча, мерапрыемствы праверкі праводзяцца з улікам досведу “спецыяльнай ваеннай аперацыі” (“СВА”, так расійскія, а ўслед за імі беларускія ўлады і прапагандысты называюць поўнамаштабную агрэсію РФ супраць Украіны.).

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў у абароненым грунце вырашчана на 3,2% гародніны менш, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства