Сітуацыя з аховай Ціханоўскай драматызуецца — Наўседа
15 кастрычніка, Позірк. Літва гатова і ў далейшым прадастаўляць прытулак беларускаму дэмакратычнаму лідару Святлане Ціханоўскай і яе камандзе, заявіў 14 кастрычніка прэзідэнт гэтай краіны Гітанас Наўседа, паведамляе партал Delfi.
Рашэнне аб зніжэнні ўзроўню аховы Ціханоўскай прынята “толькі пасля вельмі адказнай ацэнкі ўзроўню пагрозы”, сказаў ён.
Наўседа таксама выказаў меркаванне, што сітуацыя драматызуецца палітыкамі.
“Спадарыня Ціханоўская і яе каманда застаюцца жаданымі людзьмі ў Літве. Мы, безумоўна, заўсёды гатовы прадаставіць прытулак тым людзям, якія падвяргаюцца пераследам. І я спадзяюся, што, ацаніўшы ўсе абставіны, яны вырашаць застацца і працягваць сваю апазіцыйную дзейнасць у Літве, і мы створым для гэтага ўсе неабходныя ўмовы”, — падкрэсліў ён.
Характэрна, што раніцай 14 кастрычніка галоўная саветніца Наўседы па пытаннях нацыянальнай бяспекі Аста Скайсгірытэ сказала ў эфіры радыёстанцыі Žinių radijas, што канчатковае рашэнне аб зніжэнні ўзроўню фізічнай аховы Ціханоўскай яшчэ не прынята.
Паводле яе, ва ўрадзе на гэтую тэму “абмеркаванні працягваюцца”. Пры гэтым Науседа “прытрымліваецца пазіцыі, што Ціханоўская павінна і далей знаходзіцца пад аховай, аднак узровень і формы гэтай аховы павінны вызначаць адпаведныя службы”.
7 кастрычніка стала вядома, што Літва зніжае ўзровень фізічнай аховы Ціханоўскай, якая разам з сям’ёй пражывае ў Вільні. Афіцыйная прычына — рэвізія ўзроўню пагроз. Гэтае рашэнне рэзка раскрытыкавалі былы міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс, член парламенцкай групы “За дэмакратычную Беларусь” Томас Тамілінас. Экс-прэм’ер Літвы Інгрыда Шыманітэ назвала рашэнне не тэхнічным, а палітычным.
Дзейны кіраўнік урада Інга Ругінене адзначыла, што ахова Ціханоўскай “не знята”, але “скарэкціравана з улікам бягучых рэалій”. На яе думку, літоўскія службы “выдатна выконваюць сваю работу, штодня ацэньваючы ўзровень пагроз і мадэлюючы, якія меры бяспекі трэба прымяняць на аснове гэтага”.
Дарадца Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі заявіў 8 кастрычніка, што праца фізічнага офіса ў літоўскай сталіцы прыпыненая ў сувязі “са зменамі ў сістэме аховы і бяспекі”.
Паводле яго, каманда Офіса знаходзіцца ў кантакце з літоўскімі партнёрамі “адносна дэталей новай сістэмы бяспекі”: “Пасля таго як будзе зразумела, як менавіта яна будзе рэалізавана, будуць прыняты рашэнні адносна фармату далейшай работы”.

- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 15 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаПрадстаўнік НАН Беларусі: Удзел беларускіх касманаўтаў у палётах магчымы, але гэта — вялікія грошыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка