Калі Лукашэнка хоча “вялікай здзелкі” з ЗША, ён павінен спыніць рэпрэсіі — Латушка
15 кастрычніка, Позірк. Калі Аляксандр Лукашэнка хоча “вялікай здзелкі” з ЗША і рэальнага дыялогу з ЕС, якія могуць прывесці да зняцця санкцый, ён павінен выканаць шэраг патрабаванняў, заявіў на сваім ютуб-канале намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка 14 кастрычніка.
Такімі патрабаваннямі, паводле яго, павінны стаць не толькі спыненне рэпрэсій і вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітвязняў, але і “дэкрыміналізацыя грамадскага жыцця”, якая прадугледжвае зняцце з апанентаў улады статусаў “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”, спыненне завочных судоў і рэабілітацыя ўжо асуджаных.
Таксама, на думку палітыка, беларускія ўлады павінны спыніць экстэрытарыяльны пераслед, адмяніць т.зв. “пашпартны ўказ”, які пазбаўляе грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой, магчымасці атрымаць або абмяняць пашпарт і аформіць большасць відаў даверанасцей.
На думку Латушкі, па ўсіх гэтых пытаннях “павінен быць распачаты дыялог з грамадствам, з дэмакратычнымі сіламі, і без суб’ектнасці дэмакратычных сіл гэтага немагчыма дасягнуць”.
“Наша задача — даносіць да еўрапейскіх і амерыканскіх партнёраў, што патрэбны дыялог і сістэмныя змены, калі ў Беларусі змогуць працаваць незалежныя СМІ, няўрадавыя арганізацыі будуць адноўлены, будуць дзейнічаць незалежныя палітычныя партыі і праводзіцца свабодныя выбары”, — лічыць намеснік кіраўніка АПК.
Аб гатоўнасці да “вялікай здзелцы” з ЗША. Аляксандр Лукашэнка заявіў 14 кастрычніка на нарадзе “па пытаннях глабальнай міжнароднай абстаноўкі і развіццю беларуска-амерыканскіх адносін”.
“Будзем чакаць іх прапановы глабальныя, вялікай здзелкі, як яны ўмеюць гаварыць (любяць яны гэтыя вялікія здзелкі). Мы да гэтага гатовы. Мы гатовы з імі заключыць вялікую здзелку. На адной чашы вагаў іх пытанні, просьбы і патрабаванні, на іншай чашы вагаў — нашы пытанні і патрабаванні. Вырашаем? Давайце будзем вырашаць. Мы да гэтага вырашаць. Трампа ў гэтым плане я абсалютна ацэньваю нармальна. Але павінны быць улічаныя і нашыя інтарэсы. І ўсё павінна быць сумленна, як калісьці мы з амерыканцамі дамаўляліся“, — сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік Камітэта дзяржбяспекі Іван Церцель па выніках нарады заявіў, што Мінск “мае ўсе шанцы, каб дасягнуць прарыву ў цэлым у адносінах са Злучанымі Штатамі і з Заходняй Еўропай”.

- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 15 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаПрадстаўнік НАН Беларусі: Удзел беларускіх касманаўтаў у палётах магчымы, але гэта — вялікія грошыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка