Мінск 16:27

Паўночнае ззянне ў Беларусі можна назіраць з-за зрушэння магнітных полюсаў Зямлі — НАН

Паўночнае ззянне над Гроднам (красавік 2025 года)
Фота: instagram.com/leonid_scheglov

15 кастрычніка, Позірк. Той факт, што паўночнае ззянне ў апошнія гады можна назіраць у Беларусі, звязана са зрушэннем магнітных палюсоў Зямлі ў паўднёвым напрамку, адзначыў на прэс-канферэнцыі 14 кастрычніка дырэктар УП “Геаінфармацыйныя сістэмы” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Залаты.

Аднак, працягнуў навуковец, “гэта не толькі прыгожая з’ява, яна мае сур’ёзнае ўздзеянне на сістэму электраперадачы”.

Паводле яго, узнікненне паўночнага ззяння “кажа аб тым, што ў іёнасферы назіраюцца вельмі моцныя токі часціц <…>, а гэта з’яўляецца пагрозай для аўтаматыкі, якая кіруе сістэмай энергазабеспячэння”.

“Другім момантам з’яўляецца тое, што паўночнае ззянне — гэта, як правіла, наступствы ўспышкі на Сонцы, — адзначыў Залаты, — Прычым, калі паток зараджаных часціц дасягае Зямлі на працягу некалькіх гадзін пасля ўспышкі, то магнітная бура развіваецца праз некалькі дзён. І калі мець апаратуру, якая рэгіструе часціцы, і пры гэтым разумець, што пратуберанец накіраваны ў бок Зямлі, то можна прагназаваць магнітную буру і рабіць нейкія меры”.

Для гэтага, дадаў навуковец, “ствараецца апаратура, якая ўстанаўліваецца на Зямлі, і таксама шэраг апаратур у космасе”. Паводле яго, у снежні гэтага года плануецца запусціць спадарожнік для зандавання іёнасферы, створаны НАН Беларусі.

“Наземная структура для работы з гэтай інфармацыяй ужо створана, апарат знаходзіцца ў пускавым кантэйнеры”, — сказаў Залаты.

Дырэктар УП нагадаў, што ў 2028 годзе чакаецца запуск расійска-беларускага касмічнага апарата звышвысокага разрознення 35 см, які будзе ў ліку іншага выконваць здымку для стварэння 3D-мадэлі мясцовасці: “Расія робіць платформу і забяспечвае запуск, Беларусь — робіць тэлескопы і наземную інфраструктуру”.

Беларусь плануе запусціць спадарожнік зандавання іанасферы ў трэцім квартале 2025 года — НАН

10 красавіка, Позірк. Беларускі спадарожнік зандавання іанасферы прайшоў усе выпрабаванні, уключаючы "прыкладку да пускавога кантэйнера", яго запуск адбудзецца, як мяркуецца, у трэцім квартале 2025 года, вынікае са слоў дырэктара УП "Геаінфармацыйныя сістэмы" Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Сяргея Залатога на прэс-канферэнцыі 10 красавіка …
Падзяліцца: