Мінск 18:10

Са студзеня самалёты “Белавія” пачнуць лётаць у Тайланд

14 кастрычніка, Позірк. Аб выкананні са студзеня 2026 года рэйсаў на два курорты Тайланда паведаміла прэс-служба кампаніі “Белавія”.

З 8 студзеня пачнуць ажыццяўляцца рэйсы Мінск — Паттайя — Мінск, з 11 студзеня Мінск — Пхукет — Мінск.

Адзначаецца, што квіткі ў Тайланд будуць даступныя ў складзе турпакета, “падрабязнасці пералёту, кошт і іншую актуальную інфармацыю можна ўдакладніць у турыстычных аператараў”.

Рэйсы як у Патайю, так і на Пхукет будуць выконвацца раз у 10/11 дзён, арыентыровачны час у шляху складзе 10 гадзін, назад — каля 11.

Раней “Белавія” паведамляла аб запуску з 11 кастрычніка прамых рэйсаў у В’етнам. Іх, паводле інфармацыі кампаніі, таксама будуць выконваць па адным кожныя 10–11 дзён. Палёт з Мінска на Фукуок, паводле даных “Белавія”, займае каля 10 гадзін, у зваротным кірунку — каля 11.

Генеральны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец у чэрвені паведамляў, што кампанія вядзе перамовы “з цэлым шэрагам краін, аэрапортаў, пастаўшчыкоў паслуг”, сярод якіх В’етнам, Тайланд і іншыя краіны.

Падзяліцца: