ДАІ пракантралюе працу маршрутак
14 кастрычніка, Позірк. Прафілактычныя мерапрыемствы па “павышэнні бяспекі перавозак пасажыраў маршрутнымі мікрааўтобусамі ў рэгулярных міжгародніх і прыгарадных зносінах” правядзе Дзяржаўтаінспекцыя з 14 па 22 кастрычніка, паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Мэта мерапрыемстваў — “прафілактыка парушэнняў, якія здзяйсняюцца кіроўцамі такога транспарту і службовымі асобамі перавозчыкаў”.
Адзначаецца, што нарады дарожна-патрульнай службы ДАІ “па ўсёй краіне пракантралююць выкананне правілаў дарожнага руху і перавозкі пасажыраў”.
Будуць спыняцца эксплуатацыя няспраўнага транспарту, перавышэнне хуткасці, парушэнне правілаў манеўравання і абгону, праезду на забараняльны сігнал святлафора і перавозкі пасажыраў, не прышпіленых рамянямі бяспекі.
“У выпадку выяўлення парушэнняў, звязаных з парадкам допуску кіроўцаў і няспраўнага транспарту да перавозкі пасажыраў, да кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання будуць ужытыя меры адміністрацыйнага ўздзеяння”, — заявіў першы намеснік начальніка ДАІ МУС Андрэй Гаркуша.
Увечары 10 кастрычніка ў Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць) на 72-м кіламетры дарогі Р-31 (Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны) маршрутнае таксі “Мэрсэдэс” сутыкнулася спачатку з трактарам, а затым з аўтамабілем “Фальксваген”, у выніку чаго пацярпела 19 чалавек, з якіх шэсць загінула, восем было шпіталізавана.
Па факце ДТЗ распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб). Паведамлялася, што ў рамках расследавання крымінальнай справы пройдзе праверка транспартнай кампаніі, аўтамабіль якой трапіў у аварыю.
11 кастрычніка стала вядома, што пасля смяротнай аварыі ў Светлагорскім раёне Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацняе службу па ўсёй краіне.

- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС не зафіксавалі мігрантаў па-за пунктамі пропуску на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску і яшчэ на сямі метэастанцыях 9 снежня зафіксаваныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВосем банкаў абвясцілі аб новаўвядзеннях у працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў ЕАЭС па росце цэн на сельгаспрадукцыю з пачатку 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі ў гадавым вымярэнні павялічыліся ў трох рэгіёнах Беларусі — статкамітэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–9 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваПраз вясновыя замаразкі многія гаспадаркі страцілі ўвесь ураджай пладовых і ягадных культур — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за амаль два гады Польшча ўжо тыдзень не фіксуе спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

