Мінск 03:33

Актыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС удвая вышэйшая, чым у кастрычніку летась

Ілюстрацыя: strazgraniczna.pl

13 кастрычніка, Позірк. Актыўнасць мігрантаў, якія спрабуюць незаконна трапіць з тэрыторыі Беларусі ў Еўрасаюз, удвая вышэйшая, чым у кастрычніку летась, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз звестак памежных службаў суседніх краін ЕС.

За першую дэкаду кастрычніка 2025 года зафіксавана 1.410 спробаў нелегальна перасекчы мяжу. Гэта ў 1,99 раза больш, чым з 1 па 10 кастрычніка год таму (710), і на 3,8% больш, чым за дзесяць дзён верасня гэтага года (1.359).

У параўнанні з паказчыкам гадавой даўнасці колькасць спробаў на польскім напрамку вырасла ў 2,12 раза (1.088 супраць 513), на латвійскім — у 1,77 раза (303 супраць 171), на літоўскім — знізілася на 26,9% (19 супраць 26).

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: