Мінск 15:44

Долар, еўра і юань патаннелі на першых біржавых таргах тыдня

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / JustStartInvesting

13 кастрычніка, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 13 кастрычніка.

Курс долара знізіўся да 2,9869 рубля (-0,3%; -0,009), еўра — да 3,4565 (-1,11%; -0,0389), юаня — да 4,1757 за 10 (-0,59%; -0,0249).

Расійскі рубель падаражэў да 3,6895 за 100 (+0,06%; +0,0023).

На мінулым працоўным тыдні (6–10 кастрычніка) каціроўка долара знізілася на 0,32% (з 3,0056 да 2,9959), юаня — на 0,18% (з 4,2082 да 4,2006 за 10), еўра — на 1,1% (з 3,5345 да 3,4954); расійскага рубля — вырасла на 0,1% (з 3,6834 да 3,6872 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — верасень 2025 года знізіўся на 12,92% (з 3,4735 да 3,0247 рубля) — гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 верасня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня, студзеня — жніўня было другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, -12,97%, -14,3% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: