Выведнік Сяргей Лебедзеў перапрызначаны на пасаду генеральнага сакратара СНД

13 кастрычніка, Позірк. Сяргей Лебедзеў прызначаны Генеральным сакратаром Садружнасці Незалежных Дзяржаў на чарговы трохгадовы перыяд. Пра рашэнне, прынятае на саміце арганізацыі 10 кастрычніка ў Душанбэ, прэс-служба Выканкама СНД паведаміла 13 кастрычніка.
Такім чынам, Лебедзеў, які ўзначаліў гэтую структуру 5 кастрычніка 2007 года, прабудзе генеральным сакратаром СНД сама меней да канца 2028 года. Да канца наступнай кадэнцыі чыноўнік будзе займаць сваю пасаду больш за 21 год.
Да 2023 года пасада называлася “старшыня выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД”, пазней — “генеральны сакратар СНД”.
Сяргей Лебедзеў нарадзіўся 9 красавіка 1948 года ў Джызаку (Узбекістан). У 1970 годзе скончыў Чарнігаўскі філіял Кіеўскага політэхнічнага інстытута (цяпер гэта ўкраінскі Нацыянальны універсітэт “Чарнігаўская палітэхніка”).
Пасля службы ў войску ў 1971–1972 гадах працаваў у Чарнігаўскім абкаме УЛКСМ. З 1973 года працаваў у органах дзяржаўнай бяспекі, з 1975-га — у першым галоўным упраўленні КДБ СССР (знешняя выведка). Падрыхтоўку контрвыведніка атрымаў у Кіеўскай школе КДБ, адукацыю выведніка — у Чырванасцяжным інстытуце КДБ.
У 1978 годзе Лебедзеў з выдатнай адзнакай скончыў Дыпламатычную акадэмію МЗС СССР (цяпер Дыпламатычная акадэмія МЗС РФ), камандзіраваўся ў Германію да і пасля яе аб’яднання.
У 1998–2000 гадах быў афіцыйным прадстаўніком Службы знешняй выведкі (СЗВ) РФ у ЗША. З 20 траўня 2000 года быў дырэктарам СЗВ (званне — генерал арміі). Знаходзіўся на гэтай пасадзе да прызначэння кіраўніком сакратарыята СНД.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


