З Беларусі ў В’етнам вылецеў першы прамы рэйс — “Белавія” плануе тры чартары на месяц

11 кастрычніка, Позірк. Першы прамы рэйс з Беларусі ў В’етнам вылецеў 11 кастрычніка, паведамляе кампанія “Белавія”.
Паводле інфармацыі авіяперавозчыка, усе месцы ў самалёце Airbus A330-200, які накіраваўся на найбуйнейшы в’етнамскі востраў Фукуок, былі занятыя.
У рамках чартарнай праграмы плануецца выконваць па адным рэйсе кожныя 10–11 дзён, то бок прыкладна тройчы на месяц. Палёт з Мінска на Фукуок, паводле звестак “Белавія”, займае каля 10 гадзін, у адваротным напрамку — каля 11 гадзін.
Кансалідатарам выступае турыстычны аператар “Аэрабелсэрвіс”.
Прэс-служба нацыянальнага аэрапорта Мінск паведаміла, што Фукуок стаў другім далёкамагістральным кірункам “Белавія”. Першым быў горад Санья на кітайскім востраве Хайнань (першы рэйс вылецеў 8 кастрычніка). “І зусім хутка на мапе маршрутаў з’явіцца Шры-Ланка”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пра тое, што “Белавія” адкрые далёкамагістральны кірунак пасля ўводу ў працу другога Airbus А330-200, сёлета ў чэрвені заяўляў генеральны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец.
“Мы пакуль чакаем прыходу другога самалёта. Ён цяпер знаходзіцца на тэхнічным абслугоўванні. На працягу, я думаю, што недзе ліпеня, магчыма, да сярэдзіны жніўня ён будзе гатовы, у працы. Тады з гэтага моманту мы адкрываем далёкамагістральны кірунак. Першы напрамак ужо запланаваны. Гэта з 2 верасня палёты ў Сан’ю, востраў Хайнань, курорт Кітая. Далей мы акурат вядзем перамовы з шэрагам краін, аэрапортаў, пастаўшчыкоў паслуг. Гэта і В’етнам, і Тайланд, і іншыя краіны”, — казаў тады кіраўнік кампаніі.
10 кастрычніка амбасадар Беларусі ў Індыі і Шры-Ланцы па сумяшчальніцтве Міхаіл Касько абмеркаваў з ланкійскім намеснікам міністра транспарту, аўтамабільных дарог, партоў і грамадзянскай авіяцыі Капілай Перэрай “шэраг актуальных пытанняў супрацы ў сферы грамадзянскай авіяцыі”.
“Кіраўнік беларускай дыпмісіі адзначыў, што адкрыццё з кастрычніка 2025 года прамых чартарных авіярэйсаў з Беларусі ў Шры-Ланку з’яўляецца знакавай падзеяй напярэдадні святкавання 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных стасункаў паміж краінамі, — заявіла прэс-служба МЗС. — Бакі пагадзіліся, што неабходна рухацца далей у гэтым кірунку і выйсці ў найбліжэйшы час на падпісанне Пагаднення аб паветраных зносінах, якое дасць магчымасць запусціць рэгулярныя авіязносіны паміж Мінскам і Каломба”.
Афіцыйны Мінск мяркуе, што “гэта створыць камфортныя ўмовы для падарожжаў грамадзян і стане дадатковым стымулам для развіцця супрацы ў адукацыйнай, турыстычнай і эканамічнай сферах”.
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаФілармонія ў Брэсце рэкламуе канцэрт расійскага рэпера Kamazz, якога не ўпусцілі Літва і Эстонія за выступы на акупаванай тэрыторыі УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЭксперты European Democracy Hub: ЕС не трэба капіяваць падыход ЗША да Мінска, трэба падтрымліваць дэмсілы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка