Польскія службы “прыкладаюць усе намаганні”, каб знайсці Мельнікаву — НАУ

11 кастрычніка, Позірк. “Як пракуратура, так і Агенцтва ўнутранай бяспекі прыкладаюць усе намаганні для высвятлення месцазнаходжання” экс-спікера Каардынацыйнай рады (КР) Анжалікі Мельнікавай, паведаміў кіраўніку Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Паўлу Латушку начальнік Люблінскага аддзела Нацыянальнай пракуратуры Польшчы.
Паводле інфармацыі НАУ, атрыманы 10 кастрычніка ліст — адказ на зварот ад 9 верасня, у якім Латушка прасіў наглядны орган “прадставіць інфармацыю пра ход следства паводле арт. 189 §1 КК Польшчы (незаконнае пазбаўленне волі) у сувязі са знікненнем” Мельнікавай.
У адказе таксама гаворыцца, што “дзеянні, якія праводзяцца падчас папярэдняга следства, скіраваныя на высвятленне абставін не толькі выезду з Польшчы Анжалікі Мельнікавай, але і іншых аспектаў, якія вынікаюць з пададзенага паведамлення пра падазрэнне ў здзяйсненні злачынства”.
Мельнікава эмігравала з Беларусі ў верасні 2020 года. У 2022 годзе ў Польшчы далучылася да НАУ. У ліпені 2024-га была абраная спікерам КР (з канца сакавіка 2025 года функцыі спікера выконвала Станіслава Гліннік, у сярэдзіне траўня новым спікерам быў абраны Арцём Брухан). Мае беларускае і польскае грамадзянства.
Пра тое, што Мельнікава не на тэрыторыі Польшчы і не выходзіць на сувязь з 25 сакавіка 2025 года, “Позірку” паведаміла 28 сакавіка прэс-служба Латушкі. Пачалі выказвацца розныя версіі здарэння: ад выкрадання спецслужбамі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі да таго, што палітык сама была агентам.
Група журналістаў The Insider і Polityka выпусціла серыю матэрыялаў, з якіх вынікала, што яшчэ напрыканцы лютага Мельнікава вылецела з Варшавы ў Лондан, у Вялікабрытаніі перасела на самалёт да Шры-Ланкі, а адтуль — у Дубай. Пасля гэтага яго след згубіўся. Расследавальнікі не выключылі, што палітык магла быць завербаваная вайсковай выведкай Беларусі.
5 кастрычніка маёр контрвыведкі Агенцтва ўнутранай бяспекі ў адстаўцы, супрацоўніца факультэта міжнародных стасункаў Беластоцкага ўніверсітэта Ганна Грабоўска-Сівец у эфіры польскага тэлебачання выказала меркаванне, што Мельнікава была завербаваная і супрацоўнічала з беларускімі спецслужбамі яшчэ да эміграцыі.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаФілармонія ў Брэсце рэкламуе канцэрт расійскага рэпера Kamazz, якога не ўпусцілі Літва і Эстонія за выступы на акупаванай тэрыторыі УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЭксперты European Democracy Hub: ЕС не трэба капіяваць падыход ЗША да Мінска, трэба падтрымліваць дэмсілы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка