Ад пачатку 2025 года літоўскія памежнікі перахапілі 47 кантрабандысцкіх дронаў з Беларусі

11 кастрычніка, Позірк. Ад пачатку 2025 года памежнікі Літвы перахапілі 47 дронаў з Беларусі, якія транспартавалі кантрабандныя цыгарэты, вынікае з паведамлення Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) згаданай балтыйскай дзяржавы.
Для параўнання: за ўвесь мінулы год супрацоўнікі САДМ спынілі 54 беспілотнікі кантрабандыстаў. Такім чынам, у 2025-м выпадкі паспяховых перахопаў, хай і нязначна, але пачасціліся (у сярэднім па адным дроне кожныя 6 дзён сёлета супраць аднаго перахопленага дрона кожныя 6–7 летась).
Паводле інфармацыі літоўскай памежнай службы, апошні выпадак зафіксаваны 9 кастрычніка ў Шальчынінскім раёне (мяжуе з Воранаўскім і Ашмянскім раёнамі Гродзенскай вобласці).
“У чацвер супрацоўнікі Пурвенскай памежнай заставы Варэнскай памежнай групы з дапамогай сістэмы відэаназірання зафіксавалі ля вёскі Даўгідоніс беспілотнік, які ляцеў з Беларусі ў Літву з прымацаваным грузам, — гаворыцца ў паведамленні. — Інфармацыю пра аб’ект у палёце пацвердзілі даныя Вайскова-паветраных сіл. Памежнікі аператыўна выкарысталі службовы антыдрон, пасля чаго беспілотнік упаў”.
Група памежнікаў знайшла абрынуты дрон на полі ў раёне вёскі Каляснікай. У прымацаваным да яго пакунку было 250 пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі (кошт з улікам абавязковых у Літве падаткаў — каля 1,3 тыс. еўра).
“Па факце набыцця і перавозкі акцызных тавараў з парушэннем вызначанага парадку ў Пурвенскай памежнай заставе распачатае адміністрацыйнае разбіральніцтва. Дрон і цыгарэты часова знаходзяцца на захоўванні ў гэтай заставе”, — адзначае САДМ.
На фоне кантрабанды з Беларусі ў Літве могуць пастрожыць адказнасць за незаконнае захоўванне цыгарэт

- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ Літве красавік пачаўся з абнаўлення сутачнага рэкорду спыненых спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
