Дзяржаўтаінспекцыя шукае сведкаў аварыі ў Светлагорскім раёне, у якой загінула шэсць чалавек

11 кастрычніка, Позірк. Дзяржаўтаінспекцыя Гомельскай вобласці просіць звязацца з ёй тых, хто быў відавочцам смяротнай аварыі, што адбылася напярэдадні ў Светлагорскім раёне, або мае якія-небудзь звесткі пра гэтае ДТЗ.
Служба адзначыла, што 10 кастрычніка каля 19:00 на 72-м кіламетры дарогі Р-31 (Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны) “кіроўца маршрутнага таксі “Мэрсэдэс” здзейсніў спадарожнае сутыкненне з трактарам, што рухаўся <…> з паўпрычэпам, пасля чаго не даў рады кіраванню і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем “Фольксваген”.
У дзень аварыі прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў прадставіла папярэднюю інфармацыю, з якой вынікала, што лабавое сутыкненне з пазадарожнікам “Фальксваген” адбылося праз тое, што кіроўца маршруткі падчас абгону выехаў на сустрэчную паласу.
Па факце ДТЗ узбуджаная крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое прывяло з неасцярожнасці да смерці дзвюх або больш асоб).
МУС паведаміла, што шэсць чалавек загінула, дзесяць дастаўлена ў бальніцу.
Міністэрства аховы здароўя ўдакладніла, што агулам у аварыі пацярпела 19 чалавек, шэсць з якіх загінула.
“Восем чалавек шпіталізавана, у тым ліку адзін падлетак, — заявіла ведамства. — Трое грамадзян з’ехала на спадарожным аўтатранспарце да прыбыцця хуткай меддапамогі. Двое пацярпелых пасля агляду ўрачоў адмовіліся ад шпіталізацыі. Іх накіравалі на амбулаторнае назіранне”, — заявіла ведамства.
Брыгады хуткай дапамогі даставілі пацярпелых у Светлагорскую цэнтральную раённую бальніцу, у якой да таго моманту ўжо “разгарнулі дадатковыя хірургічныя і траўматалагічныя аперацыйныя, падрыхтавалі ўсе неабходныя дадатковыя сродкі”.
“У васьмі пацыентаў, шпіталізаваных у ЦРБ, дыягнаставаныя адкрытыя пераломы, вывіхі, траўмы, ЧМТ. Медыкі праводзяць усе неабходныя дыягнастычныя даследаванні і лячэбныя працэдуры. Для аказання аператыўнай медыка-кансультатыўнай і практычнай дапамогі калегам з Гомеля накіраваныя: хірург, траўматолаг, нейрахіруг, таракальны хірург, рэаніматолаг-анестэзіёлаг”, — гаварылася ў паведамленні.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЭксперты European Democracy Hub: ЕС не трэба капіяваць падыход ЗША да Мінска, трэба падтрымліваць дэмсілы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка8 кастрычніка Польшча зарэгістравала рэкордную з пачатку восені колькасць спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+