Мінск 23:32

Праціўнікаў расійскай агрэсіі ва Украіне сярод жыхароў беларускіх гарадоў па-ранейшаму больш, чым прыхільнікаў

Ілюстрацыя: president.gov.ua

10 кастрычніка, Позірк. Праціўнікаў расійскай агрэсіі ва Украіне сярод жыхароў беларускіх гарадоў па-ранейшаму больш, чым прыхільнікаў, сведчаць вынікі даследавання, праведзенага экспертнай групай iSANS.

У верасні 2025 года падтрымка складала 27%, пры гэтым 15% удзельнікаў апытання “адназначна падтрымлівалі” вайну, 12% — “хутчэй падтрымлівалі”.

“Адназначна не падтрымлівалі” агрэсію 25%, “хутчэй не падтрымлівалі” 9% (разам 34%).

Не змаглі адказаць 39%.

У лістападзе 2024 года суадносіны прыхільнікаў і праціўнікаў Крамля ў вайне было 25% на 37%, у лістападзе 2023-га — 30% на 36%.

За мірныя перамовы выказалася 69% удзельнікаў даследавання (44% выбралі адказ “Адназначна пачаць мірныя перамовы”, 25% — “Хутчэй пачаць мірныя перамовы”). За працяг ваенных дзеянняў выступіла агулам 9%, астатнія 23% не вызначыліся.

Апытанне праводзілася на двух анлайн-панэлях з 5 па 23 верасня 2025 года, у ім удзельнічала 1.496 чалавек. Арганізатары заяўляюць, што выбарка “адпавядае структуры гарадскіх жыхароў Беларусі ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў і скарэктавана паводле полу, узросту і рэгіёна пражывання”. 14,2% удзельнікаў не прайшлі ўвесь апытальны ліст (dropoff rate).

Падзяліцца: