Жыхары беларускіх гарадоў сталі лічыць Расію больш небяспечнай за ЗША — даследаванне

10 кастрычніка, Позірк. Жыхары беларускіх гарадоў сталі лічыць Расію больш небяспечнай за ЗША, сведчыць вынікі даследавання, праведзенага ў верасні 2025 года экспертнай ініцыятывай iSANS.
У параўнанні з красавіком 2024 года доля тых, хто ўважае Расею за краіну, якая нясе пагрозу, павялічылася з 13% да 18%, ЗША — знізілася з 24% да 14%. iSANS звязвае гэта з перамовамі паміж Вашынгтонам і Мінскам, вызваленнем часткі палітвязняў.
Пры гэтым Украіну лічаць пагрозай 34% апытаных у верасні гэтага года супраць 19% — у красавіку 2024-га, блок НАТО — 34% супраць 29%, Польшчу — 21% супраць 20%, Літву — 14% супраць 12%, Германію — 11% супраць 7%, Кітай — 4% супраць 2%.
З 20% да 33% вырасла доля тых, хто не бачыць пагрозы ад ніводнай краіны. 27% не змаглі адказаць.
“Вельмі добра“ і “ў асноўным добра“ да ЗША ставяцца 34% удзельнікаў апытання, “у асноўным дрэнна“ і “вельмі дрэнна” — 13% (астатнія — нейтральна), да Расіі — адпаведна 62% і 14%, Украіны — 32% і 20%, Літвы — 33% і 16%, Польшчы — 36% і 15%, Германіі — 37% і 10%, Еўрасаюза агулам — 37% і 14%, Кітаю — 60% і 4%, Казахстана — 50% і 2%.
Павялічылася доля тых, хто выступае за развіццё эканамічнага супрацоўніцтва з ЗША: з 26% у лістападзе 2023 года да 29% у лістападзе 2024-га і да 33% у верасні 2025-га. Гэты паказчык для ЕС практычна не змяніўся ў лістападзе 2024 года да лістапада 2023-га (43% супраць 42%), але ўпаў у верасні 2025-га (38%). У дачыненні да Расіі і Кітая лічбы стабільна высокія і мяняюцца нязначна: у першым выпадку 63%, 63% і 64%, у другім — 62%, 65% і 64%.
Жадаючых бачыць развіццё эканамічнага супрацоўніцтва з краінамі Балтыі прыкладна чвэрць апытаных (24%, 24% і 26%), з Украінай — пятая частка (22%, 22% і 21%).
Адказваючы на пытанне аб арыентацыі Беларусі ў знешняй палітыцы, адносная большасць жыхароў гарадоў — 40% — выказалася за нейтралітэт, 36% — за Расію, 15% — за Еўропу, 7% — за Кітай, 1% — за ЗША. У красавіку 2024 года за нейтралітэт было больш (49%), за Расію і Кітай — менш (29% і 5%).
Папулярнасць геапалітычнага саюза Беларусі з Расіяй у параўнанні з лістападам 2023 года вырасла з 50% да 53%, з Еўрасаюзам — зменшылася з 16% да 14%, з Кітаем — засталася на ўзроўні 4%. Доля тых, хто за нейтралітэт, знізілася з 30% да 29%.
Паводле даных iSANS, доля прыхільнікаў інтэграцыі з РФ за 11 гадоў, з 2014-га па 2025-ы, скарацілася з 74% да 55%.
Апытанне праводзілася на дзвюх анлайн-панэлях з 5 па 23 верасня 2025 года, у ім удзельнічала 1.496 чалавек. Арганізатары заяўляюць, што выбарка “адпавядае структуры гарадскіх жыхароў Беларусі ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў і скарэктаваная па поле, узросце і рэгіёне пражывання“. 14,2% удзельнікаў не прайшлі ўвесь апытальны ліст (dropoff rate).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка8 кастрычніка Польшча зарэгістравала рэкордную з пачатку восені колькасць спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства