Палітвязнямі прызнаныя яшчэ 18 чалавек

10 кастрычніка, Позірк. Праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 18 чалавек, паведамляе цэнтр “Вясна”. Цяпер 1.222 чалавекі ў Беларусі маюць такі статус.
Палітвязнямі прызнаныя Вольга Чукарова, Ірына Кролікава, Павел Хітрык, Дзмітрый Доўгаль, Артур Ганіберзін, Алег Рудніцкі, Валерый Папкоў, Дзмітрый Шаблыка, Аліна Хмялеўская, Мікіта Грушэўскі, Дзіяна Міхайліна, Максім Федаровіч, Алена Тапаркова, Канстанцін Глотаў, Аляксандр Трацэнка, Ягор Цюшкевіч, Крысціна Сашынская, Сяргей Рымашэўскі.
Адзначаецца, што ўсе яны ўзятыя пад варту альбо асуджаныя да пазбаўлення волі за дачыненне да “экстрэмісцкіх фарміраванняў”.
Праваабаронцы ў чарговы раз запатрабавалі ад уладаў неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Адпаведную заяву, акрамя “Вясны”, падпісалі Lawtrend, Respect-Protect-Fulfill, Беларускі ПЭН, “Прававая ініцыятыва”, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі Хельсінкскі камітэт.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка

