Мінск 00:29

Супрацоўнік Ваеннай акадэміі прычынамі міжнароднай напружанасці назваў Расію і Кітай — Мінабароны

Фота: прэс-служба Мінабароны

9 кастрычніка, Позірк. “Геапалітычныя прычыны нарастання міжнароднай напружанасці” пералічыў намеснік начальніка факультэта Генеральнага штаба УС Ваеннай акадэміі Беларусі Андрэй Багадэль падчас сустрэч з вайскоўцамі і грамадзянскім персаналам Брэсцкага гарнізона, 72‑га гвардзейскага Аб’яднанага навучальнага цэнтра і кіравання Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання (Барысаў, Мінская вобласць), паведамляе прэс-служба Мінабароны.

“Сярод іх ён вылучыў з’яўленне новых цэнтраў сілы — Расіі, Кітая, Глабальнага Поўдня”, — гаворыцца ў рэлізе (арфаграфія захавана).

Багадзель названы “прадстаўніком ідэалагічнага актыву Рэспублікі Беларусь”.

Палкоўнік актыўна прыцягваецца дзяржСМІ для каментавання падзей, вядомы прарасійскай і антыўкраінскай пазіцыяй.

Заяўляў, у прыватнасці, аб тым, што беларуская мова нібыта з’яўляецца “гаворкай” рускай, налічыў ва Украіне “чатыры войны адначасова”, пагражаў Польшчы прымяненнем ядзернай зброі і называў краіны “калектыўнага Захаду” ў ліку найбольш небяспечных для Беларусі.

Традыцыйная для Масквы і Мінска рыторыка прадугледжвае абвінавачанне Захаду ў распальванні ўкраінскай вайны, у якой улады Беларусі падтрымліваюць Крэмль.

Падзяліцца: