КДК пра праблемы гарадоў-спадарожнікаў: не хапае транспарту, няма лазні і крам крокавай дасяжнасці

9 кастрычніка, Позірк. Галоўнай праблемай гарадоў-спадарожнікаў з’яўляюцца транспартныя зносіны, да такой высновы прыйшоў Камітэт дзяржаўнага кантролю па выніках “гарачай лініі”.
Паводле інфармацыі прэс-службы ведамства, паступіла больш за 60 паведамленняў па пытаннях развіцця гарадоў — спадарожнікаў Мінска (Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Смалявічы, Фаніпаль, Рудзенск), Брэста (Жабінка) і Гродна (Скідзель).
“Асноўныя нараканні грамадзян выказаны адносна нездавальняючай арганізацыі транспартных зносін як унутры саміх гарадоў-спадарожнікаў, так і з горадам-цэнтрам, — адзначыў КДК. — Па гэтай тэматыцы паступіла каля паловы паведамленняў. Жыхары скардзіліся на недастатковую колькасць маршрутаў аўтобусаў і маршрутных таксі, у гадзіны пік транспарт не можа змясціць усіх ахвочых, з гэтай прычыны людзі спазняліся на працу або навучанне. Найбольш скаргаў на транспартнае абслугоўванне паступіла са Смалявічаў (18) і Фаніпаля (6)”.
Жыхароў Фаніпаля таксама трывожылі пытанні “своечасовага ўключэння сістэмы ацяплення і ажыццяўлення добраўпарадкавання (у тым ліку ўтрымання і рамонту тратуараў, дарог, паркаў)”.
Акрамя таго, паступілі скаргі на “адсутнасць гарадской грамадскай лазні ў Дзяржынску, нездавальняльнае водазабеспячэнне ў Лагойску, адсутнасць крам крокавай дасяжнасці ў Смалявічах і Фаніпалі”.
На цырымоніі адкрыцця дзяржынскага фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Алімп” у чэрвені 2024 года Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што развіццю горада будзе і надалей надавацца належная ўвага: “Дзяржынск павінен быць у парадку. Развіваць будзем Дзяржынск. Як і Лагойск, і іншыя гарады-спадарожнікі. Для таго, каб не перанасяляць Мінск”.
У кастрычніку таго ж года палітык заслухаў даклад па пытаннях развіцця сеткі рэспубліканскіх аўтадарог, што мае забяспечваць гадзінную дасяжнасць да гарадоў-спадарожнікаў. “Мы, вядома, [у гарадах-спадарожніках] будзем і працоўныя месцы ствараць, але некаторыя будуць імкнуцца ў Мінск на працу і па іншых пытаннях. Таму трэба ствараць нармальнае не толькі аўтамабільныя, але і чыгуначныя, і іншыя зносіны. Ведаю, што і струнны транспарт распрацоўваецца. Таму ў гэтым напрамку нам трэба рухацца, і ў наступнай пяцігодцы пытанні гарадоў-спадарожнікаў, асабліва для Мінска, мы павінны вырашыць”, — даручыў ён.
У снежні 2024-га Лукашэнка, адкрываючы новы ўчастак трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна, нагадаў пра сваё патрабаванне звязаць сталіцу з гарадамі-спадарожнікамі: “Трэба нам іх таксама, дзе неабходна, звязаць надзейным метро, але ўжо не пад зямлёй, а зверху. І гэта яны няхай будуюць, метрапалітэнаўцы. Добрыя яны хлопцы, але робяць павольна. Будзем старацца фінансаваць як мае быць”.
- ЭканомікаБеларусь знаходзіцца на 3-м месцы ў ЕАЭС паводле росту коштаў на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі каля 900 тыс. чалавек пакутуе на хваробы касцёва-цягліцавай сістэмы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі працягвае змяншаецца колькасць жанчын, у тым ліку рэпрадуктыўнага ўзростуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАд пачатку кастрычніка агонь знішчыў альбо пашкодзіў чатыры адзінкі сельгастэхнікі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 9 кастрычніка — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ РУП "Белпошта" заявілі, што могуць прымаць паштовыя адпраўленні з 220 краінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка