За хабар затрыманы “прадстаўнік кіраўніцтва буйнога прадпрыемства” Мінскай вобласці — пракуратура

9 кастрычніка, Позірк. “Прадстаўнік кіраўніцтва прамысловага прадпрыемства” Мінскай вобласці затрыманы і заключаны пад варту паводле арт. 430 (атрыманне хабару), паведамляе прэс-служба абласной пракуратуры.
Мужчыну інкрымінуюць атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры — звыш 200 тыс. рублёў.
Згодна з матэрыяламі справы, кіраўнік службы забеспячэння асноўнай вытворчасці прадпрыемства з 2017 года па 2025 год “атрымліваў ад фактычнага ўладальніка групы расійскіх суб’ектаў гаспадарання матэрыяльныя каштоўнасці ў якасці хабару за садзейнічанне ў заключэнні дагавораў на пастаўку таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на адрас беларускага прадпрыемства і арганізацыі своечасовай аплаты за пастаўленую прадукцыю”.
На нерухомую і іншую маёмасць (агульная сума — каля 1 млн рублёў) накладзены арышт.
Пракуратура перадала справу для правядзення папярэдняга расследавання ў Следчы камітэт.
“Асобныя станоўчыя тэндэнцыі” ў дынаміцы выяўлення карупцыйных злачынстваў сёлета “аб’ектыўна страчаныя”, заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў на пасяджэнні калегіі МУС 26 верасня. Чыноўнік раскрытыкаваў шэраг тэрытарыяльных падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю (БЭЗ).
Кубракоў адзначыў, што МУС перайшло ад “бытавых” хабараў да выяўлення і спынення схем сістэмнай “дзелавой” карупцыі, больш актыўна выкарыстоўваецца інструментарый аператыўна-вышуковай прафілактыкі.
Намеснік міністра — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч паведаміў, што ад пачатку 2025 года спынена 22 схемы, звязаныя з сістэмнай “дзелавой” карупцыяй, у якіх удзельнічалі 114 фігурантаў, з іх 92 — хабараатрымальнікі. У сем такіх схем былі ўцягнутыя службовыя асобы сельгаспрадпрыемстваў.
“Акцэнт у працы АУС зрушаны на выяўленне буйных хабараў. Калі ў 2022 годзе іх агульная сума складала крыху больш за 2 млн рублёў, то ў мінулым — каля 6. За 8 месяцаў гэтага года — ужо каля 5 млн рублёў”, — сказаў Казакевіч.
Паводле даных Вярхоўнага суда, якія раней прыводзіў “Позірк”, у студзені — чэрвені 2025 года за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў асуджана 304 чалавекі — на 7,3% менш, чым за той жа перыяд 2024-га (328). З іх 84 прыгавораныя да пазбаўлення волі.
- ЭканомікаБеларусь знаходзіцца на 3-м месцы ў ЕАЭС паводле росту коштаў на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі каля 900 тыс. чалавек пакутуе на хваробы касцёва-цягліцавай сістэмы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі працягвае змяншаецца колькасць жанчын, у тым ліку рэпрадуктыўнага ўзростуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАд пачатку кастрычніка агонь знішчыў альбо пашкодзіў чатыры адзінкі сельгастэхнікі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 9 кастрычніка — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ РУП "Белпошта" заявілі, што могуць прымаць паштовыя адпраўленні з 220 краінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка