Падтрымка дэмсіл Беларусі з боку Літвы захоўваецца — спікер Сейма

9 кастрычніка, Позірк. “Падтрымка дэмакратычных сіл Беларусі з нашага боку захоўваецца і, магчыма, нават узмацняецца”, — заявіў журналістам 9 кастрычніка спікер Сейма Літвы Юозас Олекас.
Паводле яго слоў, літоўскі парламент падтрымлівае шчыльныя сувязі з беларускімі дэмсіламі праз сустрэчы, абмеркаванні і сумесную працу.
“Наш пасыл такі: мы актыўна супрацоўнічаем з дэмакратычнымі сіламі Беларусі”, — цытуе Олекаса партал LRT.
У кантэксце сітуацыі са зніжэннем узроўню фізічнай аховы беларускага дэмлідара Святланы Ціханоўскай, парламентарый канстатаваў, што “гэта ацэнка адпаведных службаў, якія прымаюць рашэнні, неабходная ў гэты момант такая абарона ці не”.
7 кастрычніка стала вядома, што Літва зніжае ўзровень фізічнай аховы Ціханоўскай, якая разам з сям’ёй пражывае ў Вільнюсе. Афіцыйна — праз пераацэнку ўзроўню пагроз. Гэтае рашэнне рэзка раскрытыкавалі былы міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс, член парламенцкай групы “За дэмакратычную Беларусь” Томас Тамілінас. Экс-прэм’ер Інгрыда Шыманітэ назвала рашэнне не тэхнічным, а палітычным.
Дзейная кіраўніца ўрада Літвы Інга Ругінене адзначыла, што ахова Ціханоўскай “не знятая”, але “скарэктаваная з улікам наяўных рэалій”. Паводле яе слоў, літоўскія службы “выдатна выконваюць сваю працу, штодня ацэньваючы ўзровень пагроз і мадэлюючы, якія захады бяспекі трэба рабіць на аснове гэтага”.
Дарадца Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі заявіў, што праца фізічнага офіса ў літоўскай сталіцы прыпыненая ў сувязі “са зменамі ў сістэме аховы і бяспекі”.
“Мы не можам агучваць дэталі з меркаванняў бяспекі. У офісе застаецца толькі частка неабходнай аперацыйнай каманды, астатнія супрацоўнікі перайшлі на дыстанцыйны фармат працы”, — дадаў ён.
Паводле слоў Кучынскага, каманда Офіса знаходзіцца ў кантакце з літоўскімі партнёрамі “адносна дэталяў новай сістэмы бяспекі”: “Пасля таго як будзе зразумела, як менавіта яна будзе рэалізаваная, будуць прынятыя рашэнні адносна фармату далейшай працы”.
“Праца <…> як такая не спыненая — мы працягваем сваю дзейнасць. Гаворка ідзе толькі пра часовае прыпыненне працы фізічнага офіса ў Вільнюсе”, — падкрэсліў дарадца Ціханоўскай.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

