Ізаляцыя рэжыму Лукашэнкі — ключавы элемент прымусу яго да змены палітыкі, заявіў Латушка ў Брусэлі

8 кастрычніка, Позірк. Палітычная і эканамічная ізаляцыя рэжыму Аляксандра Лукашэнкі — “ключавы элемент ціску на дыктатара” і прымусу яго да змены палітыкі, заявіў 8 кастрычніка ў Бруселі намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Еўрапейскай камісіі, Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і краін — членаў ЕС.
Як паведамляе прэс-служба палітыка, прадстаўнікі Еўрапейскага саюзу адзначылі на сустрэчы “нязменнасць далейшага ціску на рэжым Лукашэнкі”, у тым ліку з выкарыстаннем санкцый, бо ўлады ў Мінску “не мяняюць унутраную рэпрэсіўную і замежную агрэсіўную палітыку”.
“Інтарэсы Еўропы ў Беларусі ніколі не будуць выкананыя, пакуль ва ўладзе знаходзіцца гэты рэжым. Еўрапейскую арыентацыю Беларусі сёння і ў будучыні стратэгічна прадстаўляюць беларускія дэмакратычныя сілы”, — падкрэсліў Латушка.
Паводле яго слоў, прысутнасць ЕС у Беларусі “без дэмакратызацыі немагчыма”, схіліць рэжым да змены палітыкі ў бок дэмакратызацыі праз нацыянальны дыялог з дэмакратычнымі сіламі магчыма, на яго думку, толькі “праз real (рэальную. — “Позірк”.), а не soft power (мяккую сілу. — “Позірк”.)”.
Падчас нядаўняга візіту ў Парыж Латушка абмеркаваў з намеснікам кіраўніка дырэктарата па кантынентальнай Еўропе Бенджамінам Рарыгам і намеснікам кіраўніка дырэктарата па Усходняй Еўропе і Расіі МЗС Францыі Элізабэт Бердэнс узмацненне санкцыйнага ціску на Мінск за падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны і прыцягненне да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.
Ціханоўская ў Брусэлі: Чым больш прадэмакратычных беларусаў — тым больш моцная і бяспечная Еўропа

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


