Мінск 21:03

У аўтааварыі пад Дзяржынскам загінуў 72-гадовы кіроўца

8 кастрычніка, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Дзяржынскім раёне паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці.

Аварыя адбылася 8 кастрычніка каля 9:30. “72-гадовы кіроўца, кіруючы аўтамабілем Toyota RAV4, здзейсніў ДТЗ, — адзначае ДАІ. — Рухаючыся з боку пасёлка Івянец у напрамку вёскі Вертнікі, паводле папярэдняй інфармацыі, пры выкананні абгону аўтамабіля, які рухаўся спадарожна, кіроўца выехаў на паласу сустрэчнага руху, аднак з мэтай пазбягання сутыкнення з сустрэчным транспартным сродкам, вяртаючыся ў правую паласу руху, здзейсніў спадарожнае сутыкненне з паўпрычэпам трактара “Беларус” пад кіраваннем 23-гадовага кіроўцы”.

У выніку ДТЗ кіроўца аўтамабіля “Таёта” памёр на месцы здарэння. Паводле звестак ДАІ, ён не быў прышпілены рамянём бяспекі.

Падзяліцца: