Амаль палова ўсіх кантрабандных цыгарэт увозіцца ў Літву з Беларусі

8 кастрычніка, Позірк. 45,5% цыгарэт, канфіскаваных Службай аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ) сёлета, было дастаўлена з Беларусі, 54,1% — з Латвіі, паведамляецца на сайце памежнага ведамства.
Больш за ўсё канфіскавана цыгарэт маркі “Мінск” — 40% ад усяго аб’ёму, 24% — NZ, 15% і 14% — Marlboro і Winston адпаведна.
Адзначаецца, што з пачатку года памежнікамі канфіскавана больш за 3,6 млн пачкаў кантрабандных цыгарэт — у 2,5 раза больш, чым за ўвесь 2024 год.
З 700 выяўленых за тры кварталы выпадкаў кантрабанды 696 тычыліся тытунёвых вырабаў.
За незаконную перавозку грузаў за названы перыяд затрымана 266 чалавек (у 2024 годзе — 258).
Кошт канфіскаваных цыгарэт склаў 16,9 млн еўра, а прадухіленая шкода дзяржбюджэту Літвы склала больш за 15,1 млн еўра.
Асноўнай прычынай росту колькасці канфіскаваных цыгарэт сёлета сталі спробы дастаўкі кантрабанды з Беларусі на паветраных шарах. З умацаваннем дзяржаўнай мяжы тэхнічнымі сродкамі кантрабанда па сушы ўскладнілася, адзначае САДМ. Па паветры — з дапамогай паветраных шароў і беспілотнікаў — з Беларусі дастаўляецца 80% тытунёвай прадукцыі.
З пачатку года па 7 кастрычніка літоўскія памежнікі затрымалі 93 чалавекі, якія падазраюцца ў датычнасці да кантрабанды цыгарэт з Беларусі па паветры, перахоплена 507 аэрастатаў і 46 беспілотнікаў.
САДМ паведамляе аб зніжэнні аб’ёмаў кантрабанды цыгарэт з дапамогай сплаву па памежных водах на плытах або з выкарыстаннем іншых канструкцый і GPS-абсталявання. За дзевяць месяцаў гэтага года зафіксаваныя 24 такія спробы (за аналагічны перыяд 2024 года — 30).
Пра затрыманне чарговай партыі кантрабандных беларускіх цыгарэт 8 кастрычніка паведаміла мытня Літвы. Усяго ў аўтамабілі, які перавозіў нелегальны груз, знаходзілася 15.189 пачкаў беларускіх цыгарэт Quenn Menthol і NZ Gold на суму больш за 73 тыс. еўра.
У Літве 3 і 5 кастрычніка былі затрыманыя шасцёра падазраваных у кантрабандзе беларускіх цыгарэт з дапамогай паветраных шароў.
Затрыманыя — жыхары Вільнюскага, Шальчынінкайскага і Лаздзіяйскага раёнаў. У іх канфіскавана амаль 14 тыс. пачкаў цыгарэт і чатыры аўтамабілі.
Літоўскія ўлады абмяркоўваюць магчымасць узмацніць адказнасць за незаконнае захоўванне цыгарэт. Згодна з дзейным літоўскім заканадаўствам, крымінальная адказнасць наступае пры захоўванні не менш за 1,5 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэт. Часцяком нелегальна транспартуюцца менавіта такія партыі тытунёвай прадукцыі — каб пазбегнуць крымінальных абвінавачванняў.
У 2025 годзе ў Літве абвінавачванні выстаўленыя толькі 34 з 96 затрыманых за кантрабанду цыгарэт.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 8 кастрычніка — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на беларуска-польскай мяжы за апошнія шэсць дзён узрасла на 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+