Лукашэнка далажылі, як выпраўляецца сітуацыя ў раскрытыкаваным ім сельгаспрадпрыемстве “АСБ-Агра Гарадзец”
8 кастрычніка, Позірк. Кіраўнік спраў прэзідэнта Юрый Назараў 8 кастрычніка далажыў Аляксандру Лукашэнку, што на дадзены момант зроблена для выпраўлення сітуацыі ў сельгаспрадпрыемстве “АСБ-Агра Гарадзец” (Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці).
Прэс-служба Лукашэнкі нагадала, што той пры нядаўнім наведванні прадпрыемства “выказаў сур’ёзную крытыку ў дачыненні да шэрагу недапрацовак”.
Назараў паведаміў, што ў Кіраўніцтве справамі Лукашэнкі “выпрацавалі праграму” вываду “АСБ-Агра Гарадзец” на “ўстойлівую эфектыўную працу”.
“У нас сёння ёсць праграма, як гэтае прадпрыемства паставіць на добрыя рэйкі для таго, каб яно стала зарабляць для свайго развіцця. Літаральна ўчора з аблвыканкамам і райвыканкамам праехалі па аб’ектах, намецілі шэраг мерапрыемстваў. Зараз мы аблічбуем па тэрмінах і выдатках, якія неабходна зрабіць. І прэзідэнта я запрасіў увесну прыехаць у “Гарадзец”. Мы яму пакажам цалкам абноўленую, а дзесьці і новую інфраструктуру сельскагаспадарчай вытворчасці”, — сказаў Назараў дзяржСМІ.
На сустрэчы Лукашэнкі і Назарава гаворка таксама ішла аб ходзе будаўніцтва аб’ектаў у сістэме Кіраўніцтва справамі, а таксама абмяркоўваўся “маштабны сумесны праект у сферы сельскай гаспадаркі” ў развіццё праведзеных 6–7 кастрычніка перамоваў Лукашэнкі з султанам Амана Хайсамам бін Тарыкам аль Саідам.
Прэс-служба Лукашэнкі ўдакладніла, што згаданы праект прапанавана рэалізоўваць у Віцебскай вобласці “на аснове досведу сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Браслаўшчыны са структуры Кіраўніцтва справамі”, а Назараву “даручана вывучыць пытанне”.
Таксама 8 кастрычніка Лукашэнка заслухаў даклад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Горлава, асноўнымі тэмамі якога сталі заканчэнне ўборачнай кампаніі і завяршэнне сяўбы азімых. Акрамя гэтага, былі абмеркаваныя цэнтралізаваная закупка хімікатаў для сельскай гаспадаркі і праца стабілізацыйных фондаў.
27 верасня Лукашэнка, прыбыўшы на машынны двор ЗАТ “АСБ-Агра Гарадзец” (раней саўгас “Гарадзец”, якім візіцёр кіраваў у 1987–1994 гадах), раскрытыкаваў стан памяшканняў, дзе захоўваюцца запчасткі, аўтамабілі, сельгастэхніка, а таксама стан самой тэхнікі. “Безгаспадарчае стаўленне і адсутнасць парадку”, паводле яго слоў, негатыўна характарызуе “не толькі працу кіраўніцтва прадпрыемства, але таксама і недапрацоўкі кіраўніцтва Шклоўскага раёна і Кіраўніцтва справамі, у структуры якога знаходзіцца “Гарадзец”.
Размаўляючы з “мясцовымі жыхарамі і работнікамі сельгаспрадпрыемства“ Лукашэнка заявіў, што “не хапае дысцыпліны, прычым пачынаючы ад самога кіраўніка гаспадаркі”.
“Ну вось я прайшоўся па машынным двары. Як было гадоў 30–40 таму, так яно і ёсць. Ну гэта мы разбярэмся з вашымі начальнікамі”, — папярэдзіў ён.
Лукашэнка даручыў кіраўніку сельгаспрадпрыемства, мясцовым уладам і Кіраўніцтву справамі прэзідэнта “да вясны навесці ідэальны парадак”.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 8 кастрычніка — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на беларуска-польскай мяжы за апошнія шэсць дзён узрасла на 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства