У Беларусі пачынаецца масавая вакцынацыя ад грыпу і COVID-19
7 кастрычніка, Позірк. У Беларусі пачынаецца масавая вакцынацыя ад грыпу і COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
“Вакцына “Грыпол Плюс”, якая будзе выкарыстоўвацца для вакцынацыі, прайшла кантроль якасці, паступіла ў арганізацыі аховы здароўя, і сёння, пачынаючы з Міністэрства аховы здароўя, мы пачынаем гэтую масавую кампанію”, — заявіла намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Святлана Нячай.
Паводле яе слоў, “захворвальнасць на рэспіраторныя інфекцыі пачынае падрастаць”, а кастрычнік — лістапад з’яўляюцца “самым прыдатным часам для актыўнай вакцынапрафілактыкі грыпу і ковід-інфекцыі”.
Грып — сур’ёзная рэспіраторная інфекцыя, якая пашкоджвае верхнія і ніжнія дыхальныя шляхі, у цяжкіх выпадках прыводзіць да пнеўманіі, адзначыў галоўны пазаштатны інфекцыяніст Мінздароўя, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ігар Карпаў.
“Прайсці вакцынацыю як мага раней я б парэкамендаваў пацыентам сталага ўзросту, то бок старэйшым за 65 гадоў, таксама тым, у каго зніжаны імунітэт, а яшчэ — цяжарным жанчынам і пацыентам, якія знаходзяцца на хіміятэрапіі. Хвароба можа працякаць у не толькі ў лёгкай, але і цяжкай форме, з наступнымі бактэрыяльнымі ўскладненнямі, таму рызыкаваць і спадзявацца на сілы арганізма не варта”, — сказаў урач.
Рост захворвання на грып чакаецца ў канцы студзеня — пачатку лютага, паведаміла 1 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік галоўнага ўрача па эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Дашкевіч.
На той момант у арганізацыях аховы здароўя ўжо была вакцына InfluVac Tetra, якая выкарыстоўваецца для імунізацыі за кошт сродкаў грамадзян і прадпрыемстваў.
Трохкампанентная вакцына “Грыпол Плюс” (вырабляе расійскае НДА “Петравакс Фарм”), якой пачалі праводзіць вакцынацыю за сродкі бюджэту, выкарыстоўваецца ў Беларусі з 2015 года. У параўнанні з мінулым годам у складзе вакцыны адбыліся змены па адным з кампанентаў — вірусу грыпу AH3N2.
Трохвалентныя вакцыны змяшчаюць у сваім складзе штамы трох вірусаў сезоннага грыпу: пандэмічнага A (H1N1), A (H3N2) і віруса грыпу В, чатырохвалентныя ўтрымліваюць два штамы віруса з групы В.
Мінздароўя таксама рэкамендавала прышчапіцца дарослым людзям, якія адносяцца да груп рызыкі, ад каранавіруса. Дзяцей ад COVID-19 прышчапляць не будуць.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- З РФ у Беларусь трапіла буйная партыя наўтбукаў, частак дронаў, зброі і тэхнікі — мытня разбіраецца ў законнасці ўвозуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка