Мінск 21:55

У верасні спіс палітвязняў папоўнілі 77 чалавек — “Вясна”

Фота: pixabay.com

7 кастрычніка, Позірк. У верасні 2025 года спіс палітычных зняволеных папоўнілі 77 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Яшчэ 19 чалавек былі прызнаныя былымі палітвязнямі.

Паведамляецца, што 40 чалавек былі абвінавачаныя паводле артыкулаў, звязаных з “экстрэмізмам”. 28 чалавек затрымана за каментарыі паводле дыфамацыйных крымінальных артыкулаў. Дзевяць абвінавачана ва ўдзеле ў мірных акцыях пратэсту.

У справаздачы “Вясны” за верасень 2025 года паведамлялася, што за мінулы месяц было памілавана 40 палітвязняў дзякуючы намаганням ЗША, усе яны “гвалтоўна дэпартаваныя” ў Літву — за выключэннем апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча, які адмовіўся пакідаць Беларусь і чые месцазнаходжанне цяпер невядома.

Агулам з 2020 года як мінімум 8.905 чалавек сутыкнуліся з крымінальным пераследам паводле палітычных матываў. Не менш за 7.565 з іх атрымалі палітычна матываваныя прысуды, у тым ліку завочныя.

У верасні “Вясна” зафіксавала 96 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій (уключаючы затрыманні, ператрусы і інш.), якія вынікаюць з крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу.

Падзяліцца: