Найлепшы беларускі паралімпіeц Бокій страціў права выступаць на Паралімпіядах
7 кастрычніка, Позірк. Плывец Ігар Бокій больш не зможа выступаць на Паралімпійскіх гульнях, паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ генеральны сакратар Паралімпійскага камітэта Беларусі Мікалай Шудзейка.
Паводле яго слоў, прычынай сталі змены ў правілах допуску спартсменаў да Паралімпіяды. Згодна з новаўвядзеннямі, высокая ступень міяпіі (блізарукасці) выключана з дазвольных крытэрыяў.
Бокію 31 год, раней ён заваяваў на Паралімпіядах 21 залатую ўзнагароду.
Як паведамляў “Позірк”, на сесіі Генеральнай асамблеі Міжнароднага паралімпійскага камітэта (МПК) 27 верасня ў Сеуле (Паўднёвая Карэя) большасць арганізацый — членаў камітэта прагаласавала за аднаўленне поўных правоў і прывілеяў паралімпійскіх камітэтаў Беларусі і РФ.
“Новае рашэнне азначае, што цяпер параалімпійскія камітэты Беларусі і РФ зноў могуць цалкам удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах і прымаць удзел у галасаваннях у складзе МПК”, — растлумачыла прэс-служба арганізацыі. Заяўлена, што ў бліжэйшы час “будуць узгодненыя практычныя крокі па аднаўленні ўсіх фармальных працэдур сяброўства”.
Напачатку верасня прэзідэнт Паралімпійскага камітэта РФ Павел Ражкоў заяўляў, што беларускія і расійскія спартсмены пакуль не атрымалі дазволу ўдзельнічаць у зімовых Паралімпійскіх гульнях, якія пройдуць у Мілане і Карціна-д’Ампецца (Італія) з 6 па 15 сакавіка 2026 года.
На зімовай Паралімпіядзе 2022 года (прайшла ў Пекіне 4–13 сакавіка) Беларусь і РФ не ўдзельнічалі праз распачатую Масквой пры падтрымцы Мінска вайну ва Украіне.
У летніх Паралімпійскіх гульнях, што прайшлі ў Парыжы з 28 жніўня па 8 верасня 2024 года, у нейтральным статусе ўдзельнічалі восем беларускіх спартсменаў. Пяць залатых узнагарод заваяваў Бокій, адну — Ягор Шчалканаў, срэбраную медаль атрымаў Дзмітрый Салей. Усе яны прадстаўлялі плаванне.
29 жніўня стала вядома пра затрыманне паводле крымінальнай справы шматгадовага старшыні Паралімпійскага камітэта Беларусі, кіраўніка Беларускага таварыства інвалідаў па зроку (БелТІЗ) Алега Шэпеля.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- З РФ у Беларусь трапіла буйная партыя наўтбукаў, частак дронаў, зброі і тэхнікі — мытня разбіраецца ў законнасці ўвозуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка