Мінск 21:46

Долар і юань падаражэлі на таргах 6 кастрычніка

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

6 кастрычніка, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 6 кастрычніка.

Курс долара вырас да 3,039 рубля (+1,11%; +0,0334), юаня — да 4,2429 за 10 (+0,82%; +0,0347).

Расійскі рубель патаннеў да 3,6771 за 100 (-0,17%; -0,0063).

Таргі еўра не праводзіліся. 3 кастрычніка агульная еўрапейская валюта падаражэла да 3,5345 рубля.

На мінулым працоўным тыдні (29 верасня — 3 кастрычніка) каціроўка долара знізілася на 2,4% (з 3,08 да 3,0056), юаня — на 1,1% (з 4,2569 да 4,2082 за 10), еўра — на 0,93% (з 3,5676 да 3,5345); расійскага рубля — вырасла на 1,22% (з 3,6389 да 3,6834 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — верасень 2025 года знізіўся на 12,92% (з 3,4735 да 3,0247 рубля) — гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 верасня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня, студзеня — жніўня было другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, -12,97%, -14,3% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: