У Літве знайшлі 10 з 25 кантрабандысцкіх аэрастатаў, якія заляцелі з Беларусі на выходных

5 кастрычніка, Позірк. У Літве знойдзена 10 з 25 метэаралагічных зондаў, якія заляцелі з Беларусі на мінулых выхадных, паведамляе інфармагенцтва BNS са спасылкай на кіраўніка Нацыянальнага цэнтра кіравання ў крызісных сітуацыях (НЦККС) Вілмантаса Віткаўскаса.
Чыноўнік, словы якога перадрукаваў партал LRT, паведаміў, што затрыманыя асобы, якія, як мяркуецца, накіроўваліся забраць кантрабандныя цыгарэты, што транспартаваліся з дапамогай гэтых аэрастатаў. Праводзіцца вышук арганізатараў.
Паводле звестак Віткаўскаса, у ноч на 6 кастрычніка прылёту новых шароў з Беларусі ў Літву не зафіксавана.
Раней “Позірк” са спасылкай на польскія СМІ паведаміў, што ў ноч на 5 кастрычніка ў выніку “масавай акцыі беларускіх кантрабандыстаў” у Літву і Польшчу заляцела не менш як 26 паветраных шароў з цыгарэтамі. Адзін з іх упаў на польскай тэрыторыі, астатнія апынуліся на літоўскай. Тыя аэрастаты, якія да таго моманту былі знойдзеныя ў Літве, транспартавалі 12 тыс. пачкаў згаданай тытунёвай прадукцыі.
Прадстаўнік НЦККС Дарус Бута адзначыў, што да 14 шароў, што прыбылі з Беларусі, было заўважана ў Вільнюсе і прысталічным раёне, два — над вільнюскім аэрапортам.
Праз гэта праца аэрапорта прыпынялася. Адныя рэйсы былі адкладзеныя, іншыя скасаваныя. Агулам сітуацыя адбілася прыкладна на 30 рэйсах і амаль 6 тыс. пасажырах.
Кантрабандысты рэгулярна выкарыстоўваюць паветраныя шары для перапраўкі цыгарэт з Беларусі ў сумежныя краіны ЕС. 2 кастрычніка паведамлялася, што ў Літве за суткі перахоплена шэсць партый кантрабандных цыгарэт (агулам 12 тыс. пачкаў), дастаўленых з Беларусі з дапамогай дронаў.
28 верасня 2024 года на тэрыторыі аэрапорта ў Вільнюсе ўпаў метэазонд з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі. Прадстаўнік паліцыі Ларэта Кайрэне паведаміла, што “над аэрапортам пралятаў паветраны шар, які выбухнуў, і на тэрыторыю ўпала чорная каробка”. Каробка, як адзначалася, “была абцягнутая чорнай плёнкай, скрозь шчыліны якой было відаць пачкі цыгарэт “Мінск”. Інцыдэнт не паўплываў на працу аэрапорта.


- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на беларуска-польскай мяжы за апошнія шэсць дзён узрасла на 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства