Мельнікава супрацоўнічала са спецслужбамі Мінска яшчэ да эміграцыі, лічыць экс-афіцэр польскай контрвыведкі

6 кастрычніка, Позірк. Зніклая спікер Каардынацыйнай рады (КР) Анжаліка Мельнікава супрацоўнічала з беларускімі спецслужбамі і была прыцягнутая да гэтага яшчэ да эміграцыі — такое меркаванне выказала маёр контрвыведкі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы ў адстаўцы, супрацоўніца факультэта міжнародных адносін Беластоцкага універсітэта (доктар) Ганна Грабоўска-Сівец у эфіры польскага тэлеканала TVP Info 5 кастрычніка.
Выпуск пад назвай “Аперацыя Мельнікава” быў прысвечаны яе знікненню.
“[Мельнікава] была навучана, былі пастаўлены вельмі канкрэтныя задачы. І гэтыя задачы на тэрыторыі Польшчы рэалізоўвала”, — сказала Грабоўска-Сівец.
Узаемаадносіны з былым мужам, які свабодна прыязджаў да дзеяча дэмсілаў у Польшчу з Беларусі і вяртаўся назад, “былі формай сувязі”, мяркуе спікер. Былы муж палітыка быў пад наглядам беларускіх спэцслужбаў, перакананая яна.
“[Гэта] падтрыманне пастаяннага кантакту, прыкрытага вельмі надзейнай легендай”, — дадала Грабоўска-Сівец, маючы на ўвазе сустрэчы былога мужа Мельнікавай з іх дзецьмі.
“Гэта ідэальна ўпісваецца ў modus operandi, г.зн. спосаб функцыянавання разведкі і выдатна легендуе [гэты кантакт], — працягнула эксперт. — Вельмі спецыфічныя акалічнасці знікнення [Мельнікавай] таксама можна растлумачыць мовай спецслужбаў. Калі б я была замоўцам, таксама б звярнулася да такіх інструментаў — крызіс са здароўем, знікненне грошай“ (гаворка аб сродках, якія прызначаліся для ініцыятывы “Кіберпартызаны“ і, па наяўнай інфармацыі, знятых экс-спікерам КР з банкаўскага рахунку. — “Позірк“.).
“Тое, што свайго агента абвінавачваем у злачынстве і правакуем сітуацыю, у якой ён уцякае, губляецца дзесьці бясследна з гэтымі грашыма — гэта ідэальная легенда, вельмі папулярная <…> у спецслужбаў. Так што, па-мойму, тут усё цудоўна складваецца”, — заключыла Грабоўска-Сівец.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка ў рэпартажы ў чарговы раз заявіў: ён не верыць, што Мельнікава была агентам спецслужбаў Мінска.
Паводле віцэ-спікера КР Станіславы Гліннік, якая склала паўнамоцтвы ў жніўні, першапачаткова разглядалася дзевяць асноўных версій таго, што магло адбыцца з Мельнікавай.
“На сёння, хіба, засталося тры. Ёсць версія, што яна была супрацоўніцай беларускіх службаў з самага пачатку. Другая версія — што стала супрацоўнічаць [з імі] пад прымусам нядаўна. І трэцяя — што была спроба яе завербаваць і націснуць, якая пайшла не ў тым напрамку”, — дадала Гліннік.
Пры гэтым яна дапускае, што Мельнікавай можа не быць у жывых.
Пра тое, што Мельнікава не на тэрыторыі Польшчы і не выходзіць на сувязь з 25 сакавіка, “Позірку” паведаміла 28 сакавіка прэс-служба Латушкі — кіраўніка НАУ, лідара фракцыі “Каманда Латушкі і руху “За Свабоду” ў КР, куды яна ўваходзіла.
Пазней СМІ паведамілі, што спікер КР магла вылецець з Польшчы ў Вялікабрытанію, куды на яе імя быў набыты авіябілет.
7 красавіка партал “Люстэрка” заявіў аб размове з былым мужам Мельнікавай, які пацвердзіў, што іх дзеці — дзяўчынкі 7 і 13 гадоў — знаходзяцца з ім у Беларусі.
17 красавіка Польскае радыё са спасылкай на Нацыянальную пракуратуру паведаміла, што расследаваннем знікнення Мельнікавай па даручэнні пракуратуры зоймецца Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы.
Мельнікава эмігравала з Беларусі ў верасні 2020 года. У 2022 годзе ў Польшчы далучылася да НАУ. Мае беларускае і польскае грамадзянства.
Латушка падазрае, што Мельнікавай можа не быць у жывых
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Страсбургу сустрэнецца з генсакратаром СЕ і возьме ўдзел у акцыі да 4-й гадавіны вайны ва УкраінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСПЧ ААН разгледзіць даклад групы незалежных экспертаў па Беларусі і вынікі ўніверсальнага перыядычнага агляду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага мігранты зрабілі ўдвая больш спробаў незаконна трапіць у ЕС з Беларусі, чым за ўвесь студзень (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 23 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка



