Новы кіраўнік дыпмісіі ФРГ у Беларусі, як і папярэдні, не будзе працаваць на пасадзе амбасадара
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 5 кастрычніка 2025 года ў 11:55

3 кастрычніка, Позірк. Новы кіраўнік амбасады Германіі ў Беларусі Катрын аўс дэм Зіпен, як і яе папярэдніца Андрэа Віктарын, не будзе працаваць на пасадзе амбасадара, паведамілі “Позірку“ ў дыпламатычнай місіі.
Пра яе статус афіцыйна будзе абвешчана пазней.
Пасля прызначэння аўс дэм Зіпен упершыню прыбыла ў Мінск 2 верасня.
1 кастрычніка яна ўзяла ўдзел у прыёме з нагоды 35-годдзя аб’яднання Германіі (3 кастрычніка 1990 года).
Пасля падзей 2020 года ўсе дыпламатычныя місіі краін ЕС у Беларусі, акрамя Венгрыі і Славакіі, якія прызначылі амбасадараў (падтрымліваюць афіцыйныя кантакты з мінскім і маскоўскім рэжымамі), узначальваюць часовыя павераныя ў справах. Гэта дазваляе не ўручаць даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку, якога дэмакратычныя краіны Еўропы не прызнаюць законным прэзідэнтам. Андрэа Віктарын таксама была часовым павераным у справах Германіі ў Беларусі (з верасня 2024-га па ліпень 2025 года).
У 2000-2003 гадах Віктарын была пастаянным прадстаўніком амбасады ФРГ у Мінску, у 2015-2019 гадах узначальвала прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі.
28 траўня на дзяржканале АНТ выйшаў сюжэт, у якім беларускія сілавікі абвінавацілі рэдакцыі рэгіянальных незалежных выданняў “Вольнае Глыбокае“ (Віцебская вобласць), “Бабруйск Інфа“ і “Вечерний Бобруйск“ (Магілёўская вобласць) у тым, што яны нібыта пісалі заказныя матэрыялы пра Германію і атрымлівалі за гэта ўзнагароджанне ад нямецкай амбасады.
Прапагандыст Ігар Тур сцвярджаў, што з 2020 года “нямецкая амбасада выдаткавала блізу 226 тыс. долараў на артыкулы рэкламнага характару, якія праслаўляюць нібыта выдатную Германію ў параўнанні з нібыта менш выдатнай Беларуссю”.
Таксама ў сюжэце згадвалася выданне з Горак (Магілёўская вобласць) “Узгорак”, якое спыніла выхад у 2022 годзе і нібыта таксама супрацоўнічала з амбасадай Германіі. Дэманстраваліся таксама кадры сачэння за супрацоўнікамі дыпмісіі.


- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на беларуска-польскай мяжы за апошнія шэсць дзён узрасла на 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства