У Мінск прыбыла новы кіраўнік амбасады Германіі Катрын аўс дэм Зіпен

3 кастрычніка, Позірк. Амбасаду ФРГ у Беларусі ўзначаліла Катрын аўс дэм Зіпен. Дыпламат прыбыла ў Мінск “акурат у час, каб узяць удзел у прыёме” 1 кастрычніка з нагоды Дня германскага адзінства, вынікае з паведамлення нямецкага дыпламатычнага прадстаўніцтва.
Да прызначэння ў Мінск Катрын аўс дэм Зіпен узначальвала палітычны дэпартамент амбасады Германіі ў Францыі, а перад гэтым займала розныя пасады ў знешнепалітычным і абаронным ведамствах краіны. У 2006–2009 гадах працавала ў палітычным дэпартаменце амбасады Германіі ў Маскве, раней — у дыппрадстаўніцтвах краіны ў Люксембургу і Шанхаі (Кітай).
2 кастрычніка прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову, у адпаведнасці з якой Канстанцін Чыжык зменіць на пасадзе дарадцы-пасланніка амбасады ў Германіі Андрэя Шупляка. Ва ўмовах адсутнасці амбасадара дарадца-пасланнік выконвае функцыі часовага паверанага ў справах. Раней Чыжык узначальваў упраўленне Еўропы ў галоўным упраўленні Еўропы і Паўночнай Амерыкі Міністэрства замежных спраў.
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 3 кастрычніка нямецкі народ з Днём германскага адзінства, назваў аб’яднанне краіны, што адбылося 35 гадоў таму, адной з найбольш значных падзей у гісторыі сучаснай Еўропы. Ён заклікаў немцаў разам з іншымі грамадзянамі краін ЕС “здымаць памежныя ды іншыя бар’еры ў мэтах аднаўлення двухбаковых стасункаў” і разам з беларусамі “мудра рабіць крокі насустрач адзін аднаму”.
У ліпені стала вядома, што дыпламат Андрэа Віктарын завяршыла працу ў якасці часовага паверанага ў справах Германіі ў Беларусі, прапрацаваўшы на гэтай пасадзе менш за год (была прызначаная ў верасні 2024 года).
У 2000–2003 гадах Віктарын была пастаянным прадстаўніком амбасады ФРГ у Мінску, у 2015–2019 гадах узначальвала прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі.
28 траўня на дзяржканале АНТ выйшаў сюжэт, у якім беларускія сілавікі абвінавацілі рэдакцыі рэгіянальных незалежных выданняў “Вольнае Глыбокае” (Віцебская вобласць), “Бабруйск Інфа” і “Вечерний Бобруйск” (Магілёўская вобласць) у тым, што яны нібыта пісалі замоўныя матэрыялы пра Германію і атрымлівалі за гэта ўзнагароджанне ад нямецкай амбасады.
Прапагандыст Ігар Тур сцвярджаў, што з 2020 года “нямецкая амбасада выдаткавала каля 226 тысяч долараў на артыкулы рэкламнага характару, якія ўслаўляюць нібыта цудоўную Германію ў параўнанні з нібыта менш цудоўнай Беларуссю”.
Таксама ў сюжэце згадвалася выданне з Горак (Магілёўская вобласць) “Узгорак”, якое спыніла выхад у 2022 годзе і нібыта таксама супрацоўнічала з амбасадай Германіі.
Пасля падзей 2020 года ўсе дыпламатычныя місіі краін ЕС у Беларусі, акрамя Венгрыі і Славакіі, якія прызначылі амбасадараў, узначальваюць часовыя паверанымі ў справах.


- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на беларуска-польскай мяжы за апошнія шэсць дзён узрасла на 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства