Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Капенгагене

2 кастрычніка, Позірк. Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у VII саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці 2 кастрычніка ў Капенгагене, паведаміў “Позірку“ галоўны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
У сталіцу Даніі прыбыло каля 50 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, прадстаўнікі міжнародных арганізацый. У іх ліку прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі, Францыі Эмануэль Макрон, Азербайджана Ільхам Аліеў, Літвы Гітанас Наўседа, Малдовы Мая Санду, Чарнагорыі Якаў Мілатавіч, Румыніі Нікушор Дан, Сербіі Аляксандр Вучыч, канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэм’ер-міністры Італіі Джорджа Мелоні, Вялікабрытаніі Кір Стармер, Латвіі Эвіка Сіліня, Польшчы Дональд Туск, Венгрыі Віктар Орбан, Славакіі Роберт Фіца, прынц Манака Альбер II.
Паводле слоў Вячоркі, Ціханоўская ўдзельнічае ў саміце на запрашэнне прэм’ер-міністра Даніі Метэ Фрэдэрыксен і прэзідэнта Еўрапейскага савета Антоніу Кошты.
Асноўныя тэмы мерапрыемства — Украіна, бяспека і міграцыя.
Як паведаміў дарадца, на сустрэчах з еўрапейскімі палітыкамі Ціханоўская будзе казаць пра ключавую ролю Беларусі ў гарантаванні бяспекі і незалежнасці Еўропы, пра неабходнасць уключыць Беларусь у агульную сістэму бяспекі Усходняй Еўропы. Плануецца абмеркаваць пытанні вызвалення і падтрымкі палітвязняў, санкцый, мірных перамоваў па Украіне, удзелу беларускіх дэмакратычных сіл у еўрапейскіх мерапрыемствах высокага ўзроўню і інш.
Еўрапейская палітычная супольнасць была ініцыяваная ў траўні 2022 года прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам для палітычных і стратэгічных дыскусій пра будучыню Еўропы.
Напярэдадні саміту супольнасці, 1 кастрычніка, у Капенгагене адбылася нефармальная сустрэча кіраўнікоў краін Еўрасаюза. На ёй абмяркоўваліся пытанні сумеснай абароны Еўропы і падтрымкі Украіны.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаУ Мінфіне занепакоены ростам колькасці парушэнняў пры аплаце паслуг ЖКГ і рамонту за кошт бюджэтных сродкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаМэр Акмянскага раёна Літвы: Гібрыдныя атакі — праверка ўсяго ЕўрасаюзаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНа дзяржуліку ў Беларусі знаходзіцца амаль 1,6 тыс. грамадзянскіх беспілотнікаў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ большасці рэгіёнаў у арганізацый знізілася прыбытковасць і вырас аб’ём чыстых стратМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



