Рыжанкоў назваў Еўрасаюз “кавалкам зямлі”

1 кастрычніка, Позірк. У выкарыстанні ў дачыненні да іншых дзяржаў “тэорыі сваёй перавагі” абвінаваціў краіны Еўрасаюза міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў.
“Гэта значыць, мы лепш за ўсіх ведаем, мы лепш за ўсіх умеем, вы павінны рабіць, як мы, у вас дэмакратыя павінна быць такая, эканоміка такая, зялёны парадак такі. <…> Фактычна адбываецца спроба навязвання ўсяму свету таго, чаго хоча гэты кавалак зямлі, і зусім невялікі”, — заявіў ён дзяржСМІ 1 кастрычніка.
Паводле сцвярджэння Рыжанкова, што ў ЕС “няма ні рэсурсаў, ні нацыянальнага адзінства, затое набліжаецца зацяжны крызіс”.
Еўрасаюзу чыноўнік супрацьпаставіў Кітай, чые ініцыятывы “вядуць да глабальнага кіравання, заснаванага на павазе адзін да аднаго, павазе правоў чалавека”.
Калі Захад “не знойдзе магчымасці ўбудавацца ў архітэктуру свету, які фарміруецца, з узмацненнем ролі глабальнай большасці, яго чакае паражэнне”, сказаў кіраўнік МЗС Беларусі.
“Кавалкам зямлі” традыцыйна Аляксандр Лукашэнка называе Беларусь.
Плошча Беларусі — 207,6 тыс. кв км (2% Еўропы, 13-е месца сярод 44 кантынентальных краін Еўропы, 84 у свеце).
Краіны ЕС сукупна займаюць больш за 4,2 млн кв км (каля 40% плошчы кантынентальнай Еўропы), Кітай — 9,6 млн кв км.
Да “глабальнай большасці” ўлады ў апошні час адносяць Беларусь, Расію, Кітай, Індыю і іншыя пераважна азіяцкія краіны.
ЕС крытыкуе Мінск за масавыя парушэнні правоў чалавека, чаго не робіць Пекін.
Рыжанкоў прылічыў Беларусь да "глабальнай большасці", параіўшы ЕС не адгароджвацца

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
