12 вязням, вызваленым і высланым з краіны ў верасні, BySol выплаціў па 2 тыс. еўра са сродкаў экстранага збору

1 кастрычніка, Позірк. 12 палітвязняў з ліку тых, хто быў вызвалены і высланы з краіны 11 верасня, выплачана па 2.078 еўра са сродкаў экстранага збору, паведаміў 1 кастрычніка фонд салідарнасці BySol.
Паводле інфармацыі арганізацыі, грошы былі накіраваныя тым, “хто мае банкаўскія рахункі і змог аператыўна атрымаць дапамогу”.
BySol заявіў, што ўжо ў кантакце з 37 вызваленымі, робіцца “ўсё магчымае, каб звязацца з астатнімі”.
23 верасня стала вядома, што BySol скасаваў прынятае ім раней рашэнне зарэзерваваць частку сродкаў, сабраных для вызваленых 11 верасня і вывезеных у Літву палітвязняў, для наступных груп вязняў, якія выйдуць на волю.
Паведамлялася, што арганізацыя гатовая “распачаць выплаты ў бліжэйшы час без лішніх працэдур і фармальнасцяў, больш чым неабходна для справаздачнасці”. “Уся сума будзе падзеленая на 52 чалавекі і выплачаная вызваленым палітвязням”, — гаварылася ў паведамленні. На той момант адзначалася, што фонд меў прамы кантакт з 34 з іх.
Агулам для палітвязняў у рамках экстранага збору было сабрана 111.423 еўра, збор завершаны.
11 верасня ў Літву быў вывезены 51 чалавек, у тым ліку 37 грамадзян Беларусі. Яшчэ адзін, палітык Мікалай Статкевіч, адмовіўся ад прымусовага вывазу, пакінуў аўтобус паміж пунктамі пропуску Каменны Лог і Мядзінінкай і вярнуўся на беларускую тэрыторыю. Далейшы яго лёс невядомы. Паводле ўскосных заўваг Аляксандра Лукашэнкі і здагадак блізкіх Статкевіча, ён вернуты ў калонію ў Глыбокім (Віцебская вобласць).

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

