Для кіраўніцтва дзяржструктур прыярытэтам у замежных паездках вызначанае вырашэнне “стратэгічна важных эканамічных задач”
30 верасня, Позірк. Указ “Аб службовых камандзіроўках за мяжу”, скіраваны на “дасягненне максімальнага эканамічнага эфекту” ад замежных паездак работнікаў дзяржорганаў і арганізацый, падпісаў 30 верасня Аляксандр Лукашэнка.
На сайце палітыка тэкст дакумэнту пакуль не апублікаваны. Неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнка адзначае, што ў адпаведнасці з указам “прыярытэтным заданнем” для кіраўніка дзяржструктуры або яго намесніка, які анкіроўваецца ў камандзіроўку за мяжу, “надалей стане вырашэнне стратэгічна важных эканамічных задач, якія вызначае прэзідыум Савета міністраў”.
“У іх ліку задачы па нарошчванні і дыверсіфікацыі экспарту, забеспячэнні імпартазамяшчэння і энергетычнай бяспекі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Дакумент сярод іншага ўзмацняе меры кантролю “за эфектыўнасцю замежных камандзіровак”. Указ падвышае адказнасць кіраўнікоў “за парушэнне патрабаванняў пры прыняцці рашэнняў пра камандзіраванне”. Удакладнены парадак накіравання ў камандзіроўкі і іх дакументальнага афармлення.
“Калі ты паехаў у камандзіроўку, значыць адтуль трэба нешта прывезці канкрэтнае, — заявіў Лукашэнка, прымаючы 8 верасня з дакладам старшыню Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергеенку. — Няхай няшмат. Але паціху трэба заходзіць на рынкі. Гэта добры прыклад камандзіровак чалавека, які нібыта не датычны. У нас няма такіх людзей, якія не маюць дачынення да эканомікі (асабліва сёння), да знешняга гандлю”.
31 ліпеня на нарадзе з кіраўнікамі беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў Лукашэнка заявіў, што санкцыі ЕС у дачыненні да Беларусі — “не падставы для апраўдання правалаў і адсутнасці выніку”. “Увёў ЕС чарговую вар’яцкую забарону — вось вам дадатковыя аб’ёмы прадукцыі для рэалізацыі ў іншых рэгіёнах!” — сказаў ён.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені ў Беларусі звольнена на 1,8% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню ў сакавіку зафіксавала спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 лютага — 2 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка



