За паўмесяца спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў” пашырыўся амаль на 30 старонак

30 верасня, Позірк. Больш як на 30 старонак пашырыўся спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, які вядзе Міністэрства інфармацыі, паведаміў 30 верасня праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Разам з тым, згодна з падлікам “Позірку”, з 15 па 30 верасня колькасць старонак у гэтым пераліку павялічылася з 1.810 да 1.839, гэта значыць на 29. У спіс дададзена больш за 70 раздзелаў “інфармацыйнай прадукцыі”, якія аб’ядноўваюць сотні розных рэсурсаў, у асноўным — старонак у сацыяльных сетках.
У ліку іншых гэта сайт “Беларускага нацыянальнага пашпарта”, група “Еўрарадыё-Навіны Беларусі” ў сацсетцы “Аднакласнікі”, інстаграм-старонка рэстарана “Карчма 1863”, які працуе ў Вільнюсе.
Спіс папоўнілі старонкі ў “Фэйсбуку” — Канцылярыі беларускіх дэмакратычных сіл у Чэхіі, дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламенцкай супрацы і канстытуцыйнай рэформе Анатоля Лябедзькі, моладзевага крыла Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, суполкі “Цэнтр Беларускай Салідарнасці” ды інш.
“Экстрэмісцкімі” таксама прызнаны тэлеграм-канал ды іншыя рэсурсы “Фемгрупа Беларусь”, акаўнты zerkalo_io і im_dissidentby ў сацсетцы Threads, старонкі цэлага шэрагу беларускіх дыяспаральных арганізацый, інтэрнэт-рэсурсы гандлёвага аб’екта KROPKA, “Беларускай акадэмiі” і многае іншае.
Спіс папоўнілі сайт электроннай бібліятэкі kamunikat.org, кнігі Цімаці Снайдэра (“Пра свабоду”) і Валянціна Акудовіча (“Код адсутнасці” і “Трэба ўявіць сізіфа шчаслівым”).


- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства

