“Ён жыве ў сваім свеце” — Зяленскі адказаў на прапанову Лукашэнкі паразмаўляць пра мір на расійскіх умовах

29 верасня, Позірк. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас відэавыступлення Варшаўскім форуме бяспекі 29 верасня адрэагаваў на прапанову Аляксандра Лукашэнкі паразмаўляць аб спыненні вайны на “выгадных умовах” Расіі.
Паводле слоў Зяленскага, яму “складана рэагаваць на тое, што кажа Лукашэнка”.
“Ён жыве ў сваім свеце. Ён сам яго пабудаваў, ізаляваўся і жыве ўжо тры дзесяцігоддзі ў гэтым доме, доме, які ён пабудаваў. Але гэты дом памерам з краіну. Я хацеў бы, каб ён памятаў, што яго краіна незалежная. Ён жыве ў сваім свеце, але часам Пуцін наведваецца ў гэты свет. І яны пра нешта размаўляюць — два даволі сталыя мужчыны. Таму каментаваць складана. Хай гаворыць”, — сказаў Зяленскі, выклікаўшы смех у зале.
26 верасня пасля сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Маскве Лукашэнка заклікаў Зяленскага пагадзіцца на прапанаваныя РФ нібыта “выгадныя для яго ўмовы міру”. Ён таксама заявіў, што згаданыя ўмовы “ўвогуле былі ўхваленыя амерыканцамі, яны ўзялі паўзу, каб падумаць”.
“Вельмі добрыя прапановы. Калі ўкраінцы не пойдуць на гэтыя прапановы, гэта будзе тое, што было ў пачатку СВА (спецыяльная ваенная аперацыя; так Лукашэнка ўслед за Пуціным называе вайну ва Украіне. — “Позірк”.). Гэта будзе яшчэ горш. Яны страцяць Украіну. Трэба было спыніцца, і тады ўвесь усход быў бы ўкраінскім, акрамя Крыма. Не, не спыніліся — страцілі ўсход. Цяпер не спыняцца (з майго пункту гледжання — чалавека, глыбока пагружанага ў гэтую сітуацыю) — яны страцяць усю Украіну”, — сказаў Лукашэнка.
Лукашэнка таксама заявіў, што хацеў бы паразмаўляць з Зяленскім да гіпатэтычнай сустрэчы таго з Пуціным, бо яму “ёсць што сказаць” прэзідэнту Украіны: “Кіраўнікам трох славянскіх дзяржаў трэба сесці і дамовіцца аб заканчэнні гэтай незразумелай вайны. Не дамовімся — будзе дрэнна ўсім”.
Варшаўскі форум па бяспецы праходзіць у сталіцы Польшчы 29 і 30 верасня, у ім возьме ўдзел беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


