Лукашэнка паабяцаў не “жаваць соплі” ў выпадку агрэсіі з боку НАТО

28 верасня, Позірк. Пра рэакцыю Мінска на гіпатэтычнае збіццё краінамі НАТО расійскіх і беларускіх самалётаў заявіў Аляксандр Лукашэнка ў каментарыі крамлёўскаму прапагандысту Паўлу Зарубіну.
Каментарый быў дадзены 26 верасня падчас візіту Лукашэнкі ў Маскву, адказ Зарубін апублікаваў у сваім тэлеграм-канале 28 верасня.
Адметна, што прапагандыст задаў пытанне пра расійскія самалёты, не ўдакладніўшы, у чыёй паветранай прасторы дзяржавы альянсу гатовыя іх збіваць. Пры гэтым вайсковыя самалёты і беспілотнікі РФ апошнім часам рэгулярна ўрываюцца ў прастору краін НАТО, і заходнія палітыкі цяпер абмяркоўваюць магчымасць збіцця расійскіх лятальных сродкаў менавіта ў такіх сітуацыях.
Тым не менш у каментарыі Зарубіну Лукашэнка казаў пра меркаваныя атакі НАТО на лятальныя сродкі ў паветранай прасторы Расеі і Беларусі.
“Ведаеце, балбатаць можна і ў публічную прастору любыя афёры запускаць. А калі дойдзе да справы, вось вы потым ўбачыце, што яны саб’юць і як. Дапусцім, у Белавежскую пушчу, я туды часта лётаю. Гэта зусім на мяжы з Польшчай. Яны што, верталёт прэзідэнта саб’юць ці там нейкі ваенны верталёт суправаджэння? Дык адказ жа прыляціць імгненна”, — сказаў Лукашэнка.
“Яны перажываюць і палохаюць нас нападам на краіну НАТО… Гэта значыць, яны будуць абараняцца і ледзь не на нас нападаць. А мы што, будзем, прабачце мяне, соплі жаваць? Таму гэта такая смелая заява”, — дадаў ён.
Паводле яго слоў, калі краіны НАТО “будуць збіваць” расійскія ці беларускія самалёты, то Маскве і Мінску давядзецца “тады ваяваць на ўсе грошы, як у Расіі кажуць”.
“Гэта трэба? Не. Таму, думаю, супакояцца [заходнія палітыкі]”, — сказаў Лукашэнка.
Пасля перамоў з Пуціным пра тое, "як выжыць у складаны час", Лукашэнка сарваўся на аграрыях у Шклоўскім раёне
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка


