Страчаны “станоўчыя тэндэнцыі” ў выяўленні карупцыйных злачынстваў — Кубракоў
27 верасня, Позірк. “Асобныя станоўчыя тэндэнцыі” ў дынаміцы выяўлення карупцыйных злачынстваў у гэтым годзе “аб’ектыўна страчаны”, заявіў 26 верасня кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Іван Кубракоў на пасяджэнні калегіі МУС.
Паводле паведамлення прэс-службы ведамства, ён раскрытыкаваў шэраг тэрытарыяльных падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю (БЭЗ).
Кубракоў таксама адзначыў, што МУС перайшло ад “бытавых” хабараў да выяўлення і спынення схем сістэмнай “дзелавой” карупцыі. Актыўней выкарыстоўваецца інструментарый аператыўна-вышуковай прафілактыкі, сказаў ён.
Намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч паведаміў, што з пачатку 2025 года спынена 22 схемы, звязаныя з сістэмнай “дзелавой” карупцыяй, у якіх удзельнічалі 114 фігурантаў, з іх 92 — хабарнікі. У сем такіх схем былі ўцягнутыя службовыя асобы сельгаспрадпрыемстваў.
“Акцэнт у працы ОУС ссунуты на выяўленне буйных хабараў. Калі ў 2022 годзе іх агульная сума складала крыху больш за два мільёны рублёў, то ў мінулым — каля шасці. За восем месяцаў бягучага года ўжо каля пяці мільёнаў рублёў”, — сказаў Казакевіч.
Згодна з данымі Вярхоўнага суда, якія раней прыводзіў “Позірк”, у студзені — чэрвені 2025 года за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў асуджана 304 чалавекі — на 7,3% менш, чым за той жа перыяд 2024-га (328). З іх 84 прыгавораныя да пазбаўлення волі.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь знаходзіцца на 3-м месцы ў ЕАЭС паводле росту коштаў на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі каля 900 тыс. чалавек пакутуе на хваробы касцёва-цягліцавай сістэмы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі працягвае змяншаецца колькасць жанчын, у тым ліку рэпрадуктыўнага ўзростуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАд пачатку кастрычніка агонь знішчыў альбо пашкодзіў чатыры адзінкі сельгастэхнікі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+