Папраўкі ў Выбарчы кодэкс не будуць канцэптуальнымі і істотнымі — ЦВК
25 верасня, Позірк. Запланаваныя папраўкі ў Выбарчы кодэкс не будуць канцэптуальнымі і істотнымі, заявіў 25 верасня старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) Ігар Карпенка на пасяджэнні органа.
ЦВК плануе ў 2027 годзе “ўвайсці ў план законапраектнай дзейнасці з папраўкамі”, сказаў ён.
Карпенка, як паведамляецца ў тэлеграм-канале камісіі, паведаміў пра сустрэчу з намеснікамі старшыні мясцовых выканкамаў, на якой абмяркоўвалася ўстаноўка на выбарчых участках шырма замест кабін для галасавання.
“У нас сёння ў законе жорстка напісана: галасуюць альбо ў кабінах, альбо ў пакоях для галасавання. Навошта нам марнаваць шалёныя грошы на часовую кабіну, якая потым пяць гадоў нікім не выкарыстоўваецца, <…> шырма каштуе танней значна і ніякім чынам не парушае таямніцу волевыяўлення грамадзяніна”, — заявіў Карпенка.
Паводле кіраўніка ЦВК, “канцэптуальных праблем са змяненнем заканадаўства няма, ёсць тыя праўкі, якія прадыктаваны жыццём, і якія патрабуюць сур’ёзнага аналізу, і прапрацоўкі, і ўключэння ў заканадаўчы акт”.
Павродле дзяржСМІ, ён таксама заявіў, што гэта будзе “ўдакладненне некаторых норм заканадаўства, якія выклікалі, можа быць, пэўныя пытанні падчас правядзення [ранейшых] электаральных кампаній”.
Праца “будзе весціся публічна”, сцвярджае Карпенка.
У маі гэтага года кіраўнік ЦВК анансаваў, што “да чарговага выбарчага цыкла, які пачнецца ўжо ў 2029 годзе, <…> можам скарэкціраваць некаторыя нормы выбарчага заканадаўства”.
Ён “унёс прапанову аб стварэнні рабочай групы, якая на працягу 2025–2026 гадоў адпрацуе ўсе прапановы і магчымыя змяненні ў Выбарчы кодэкс, каб у 2027 годзе прайсці ўсе працэдуры ўключэння змяненняў і дапаўненняў і прыняцця адпаведнага заканадаўчага акта”.
Пад “электаральным цыклам” улады маюць на ўвазе правядзенне працэдур чарговых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў у 2029 і 2030 гадах. Папярэднія адбыліся ў 2024 і 2025 гадах (26 студзеня).
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнана незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
Карпенка, Цэнтрвыбаркам і персанальна шэраг яго сябраў знаходзяцца пад санкцыямі Еўрасаюза. Кіраўнік ЦВК таксама пад абмежаваннямі з боку Вялікабрытаніі і Канады.


- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на беларуска-польскай мяжы за апошнія шэсць дзён узрасла на 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства