Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка

24 верасня, Позірк. Аб смерці былога палітычнага зняволенага з Мінска Валерыя Цімашэнкі стала вядома 24 верасня.
9 верасня яму споўнілася 42 гады.
Развітанне пройдзе 25 верасня ў рытуальнай зале крэматорыя на сталічных Паўночных могілках.
Цімашэнка быў затрыманы ў 15 студзеня 2023 года. 2 сакавіка Мінскі гарадскі суд прызнаў яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Быў прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова.
Выйшаў на волю 3 ліпеня 2024 года.
Быў вызвалены па амністыі — напярэдадні Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых апанентаў улады. У той жа дзень ён падпісаў закон аб амністыі з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі, які, аднак, па змесце не распаўсюджваецца на асобаў з “экстрэмісцкіх спісаў”.
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала 21 ліпеня мінулага года заявіў пра 14 вызваленых.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка



