Мытня спыніла нелегальны ўвоз тавараў на 1,7 млн рублёў

23 верасня, Позірк. Пра спыненне нелегальнага ўвозу ў Беларусь тавараў на суму амаль 1,7 млн рублёў паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Гаворка пра тры партыі тавараў замежнай вытворчасці, якія, як заяўляецца, былі прызначаныя для рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі.
У Пухавіцкім раёне (Мінская вобласць) супрацоўнікамі мытні быў спынены грузавік з 26,5 тыс. адзінак тавараў (адзенне, абутак, электрамапед, квадрацыклы) на суму 1,5 млн рублёў. Адзначаецца, што прадстаўленыя кіроўцам суправаджальныя дакументы аказаліся несапраўднымі.
У Буда-Кашалёўскім і Рагачоўскім раёнах (Гомельская вобласць) выяўленыя яшчэ дзве партыі, якія перавозіліся ў мікрааўтобусах з прычэпамі. Адзін груз складаўся з 2,5 тыс. адзінак тавараў (на суму больш за 160 тыс. рублёў), другі — з 1 тыс. (32 тыс.). Паведамляецца, што ў кіроўцаў адсутнічалі дакументы на тавары.
Ведамства таксама адзначае, што тавары былі ўвезеныя на тэрыторыю ЕАЭС без дэкларавання і сплаты мытных плацяжоў.
Гл. таксама:
Мытня спыніла ўвоз з Расіі буйной партыі кветак
Беларуская мытня спыніла ўвоз бытавой тэхнікі ў РФ з ЕС на 200 тыс. рублёў
Кыргызскі перавозчык удвая занізіў кошт транспартных сродкаў, якія ўвозіў у Беларусь — мытня
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



