52-гадовы рабочы загінуў у Мінску пасля падзення з шасціметровай вышыні
23 верасня, Позірк. Удзень 23 верасня ў Мінску загінуў 52-гадовы рабочы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Гэта здарылася ў цэху, які знаходзіцца на рэканструкцыі, аднаго з прадпрыемстваў Фрунзенскага раёна. Адзначаецца, што падчас дэмантажу металічнай канструкцыі яна абрынулася, двое працоўных упалі з вышыні каля шасці метраў.
Праз атрыманыя траўмы адзін мужчына памёр на месцы, другі шпіталізаваны ў цяжкім стане.
У Беларусі людзі гінуць на працоўных месцах сістэматычна.
17 верасня ў Бабруйску (Магілёўская вобласць) загінуў завалены грунтам рабочы.
3 верасня ў Лельчыцкім раёне (Гомельская вобласць) часткай ствала дрэва быў смяротна траўмаваны 54-гадовы вальшчык лесу.
30 жніўня ў Смаргонскім раёне (Гродзенская вобласць) 56-гадовага электрыка, які ўсталёўваў электрашчыт знешняга ўліку ў садовым таварыстве, забіла токам. 19 жніўня ў Докшыцкім раёне (Віцебская вобласць) сухая елка ўпала на 46-гадовага грузчыка. 14 жніўня ў Бабруйску рознарабочы сарваўся з вышыні і загінуў. 11 жніўня ў Кобрынскім раёне (Брэсцкая вобласць) на 49-гадовага рабочага, які выконваў будаўнічыя работы на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства, упала бетонная пліта. 6 жніўня на будаўніцтве аб’екта па вул. Танкавай у Мінску 43-гадовы дапаможны рабочы спатыкнуўся, упаў з вышыні трэцяга паверха на бетонныя прыступкі і памёр ад атрыманых траўм.
18 ліпеня на будоўлі ў Новалукомлі (Віцебская вобласць) 35-гадовы падсобны рабочы ўпаў з трэцяга паверха, памёр у бальніцы. 14 ліпеня ў Наваполацку (Віцебская вобласць) 27-гадовы падсобны рабочы на будаўнічым аб’екце спатыкнуўся на вышыні больш за 8 метраў і ўпаў на бетоннае пакрыццё.
22 чэрвеня 37-гадовы мужчына, прыцягнуты да зносу будынка ў Валожынскім раёне (Мінская вобласць), загінуў праз абвальванне бетоннай пліты сцяны-перакрыцця. 11 чэрвеня ў Мачулішчах (Мінскі раён) падчас будаўнічых работ на вул. Авіятараў абарваліся тросы люлькі, якая знаходзілася на ўзроўні чацвёртага паверха — у выніку падзення загінуў 65-гадовы працоўны, яго 50-гадовы калега патрапіў у рэанімацыю.
9 студзеня на будаўніцтве комплексу “Мінск-Мір” 41-гадовы мантажнік сарваўся з дзясятага паверха і загінуў.
Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 24 красавіка дырэктар дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Семіч, у 2024 годзе траўмы на вытворчасці атрымала 1.849 чалавек — на аднаго менш, чым у 2023-м (1.850). Колькасць загінуўшых скарацілася за год на 10,3% (са 117 да 105).
Летась 17 пацярпелых былі маладзейшыя за 18 гадоў, двое з іх загінулі.
74% сярод усіх пацярпелых — мужчыны, сярод загінуўшых іх 96,2%. Такая прапорцыя “назіраецца ўжо не першы год”. Гэта, на думку Семіча, сведчыць пра тое, што на працы “жанчыны больш спакойныя і дысцыплінаваныя”. “Партрэт загінулага — мужчына 44–45 гадоў”, — адзначыў прадстаўнік Мінпрацы.
У пяцёрку самых траўманебяспечных прафесій уваходзяць вадзіцель аўтамабіля, слесар, падсобны рабочы, трактарыст, жывёлавод.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС удвая вышэйшая, чым у кастрычніку летась (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць жанчын, у якіх нарадзіліся дзеці ў выніку ЭКА, за мінулы год вырасла на 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 5,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 14,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка